ПАКАЗЫ ФІЛЬМАЎ ПРА КАЛЕКТЫЎНАЕ ЦЕЛА І КУЛЬТУРНЫХ РАБОТНІКАЎ

Понедельник, Февраль 23, 2015 | ТЭГІ: адукацыя , дыскусія

6-7 красавіка ў Мінску адбудуцца паказы фільмаў кінарэжысёра, відэа мастачкі і культурнага работніка з Сербіі Марты Папіводы — “Югаславія, як ідэалогія змяняе калектыўнае цела” і “Работнік культуры 3у1”. Пасля паказаў плануюцца дыскусіі з удзелам аўтаркі.

6 красавіка, 19-00
ЦЭХ (Кастрычніцкая, 16 / Мінск)

ЮГАСЛАВІЯ, ЯК ІДЭАЛОГІЯ ЗМЯНЯЕ КАЛЕКТЫЎНАЕ ЦЕЛА / YUGOSLAVIA, HOW IDEOLOGY MOVED OUR COLLECTIVE BODY

Фільм Марты Папіводы, Сербія / Францыя / Германія 62 мін / 2013

4 Marta Popivoda-Yugoslavia, How Ideology Moved Our Collective Body-2013-film still
“Гэта навукова-даследчае эсэ, знятае з вельмі асабістага пункту гледжання на гісторыю сацыялістычнай Югаславіі, яе драматычны канец і нядаўнюю трансфармацыю ў некалькі дэмакратычных нацыянальных дзяржаваў. Досвед распаду дзяржавы і сучаснае аднаўлення сістэмы класаў „дзікага„ капіталізму ў Сербіі — гэта мае падставы, выкарыстоўваючы выявы сродкаў масавай інфармацыі, здзейсніць падарожжа ў мінулае краіны, і такім прасачыць змены пэўнага грамадскага ладу праз тое, як пэўны дзяржаўны строй прэзентаваў сябе ў публічнай прасторы“. (Марта Папівода)

Фільм узнімае пытанне пра тое, як ідэалогія праз сродкі масавых выступаў фармуе сябе ў публічнай прасторы. Аўтарка сабрала і прааналізаваў відэаматэрыялы перыяду Югаславіі 1945 — 2000 гадоў, надаючы асаблівую ўвагу дзяржаўным мега-івэнтам (свята моладзі, першамайскія парады і інш.), а таксама контр-дэманстрацыям (1968-га года, студэнцкім і грамадзянскім дэманстрацыям у 1990-х, 5-й Кастрычніцкай рэвалюцыі). Праз гэтыя вобразы фільм прасочвае тое, якім чынам камуністычная ідэалогія паступова сыходзіць з прычыны тых зменаў, якія адбываюцца паміж людзьмі, ідэалогіяй і дзяржавай.

7 красавіка (аўторак), 19-00
Галерэя “Ў” (пр.Незалежнасці, 37а / Мінск)
У межах выставачна-адукацыйнага праекта “Artes Liberales — 2015: Time Code”

РАБОТНІК КУЛЬТУРЫ 3У1

Фільм Марты Папіводы Сербія / Македонія 53 мін / 2013

„Работнік культуры 3у1“ — гэта дакументальны фільм пра ролю незалежных работнікаў артыстычнай сцэны і культурных работнікаў у рэгіёнах былой Югаславіі.

Cultural-worker-2

Прасочваючы жыццё і творчасць некалькіх персанажаў у чатырох гарадах былой Югаславіі, фільм даследуе дзве праблемы: што гэта значыць быць работнікам культуры ў пост-сацыялістычных умовах Скоп’е, Бялграда, Заграба і Любляны, і якія магчымасці з пазіцыі культуры і мастацтва гэтыя работнікі маюць для дзеянняў і ўмяшання ў сацыяльную рэальнасць. Такім чынам, фільм адлюстроўвае тэндэнцыі і праблематыку ў крытычных незалежных культурных сцэнах, а таксама кранае пытанне адносінаў паміж мастацтвам, тэорыяй і актывізмам, якія шырока прадстаўлены ў рэгіёне.

УДЗЕЛЬНІКІ

Бялград: Jelena Vesić, Kontekst Kolektiv, Ana Vujanović, Miško Šuvaković, Milena Dragićević Šešić
Скоп’е: Biljana Tanurovska Kjulakovski, Iskra Geshoska, Slavčo Dimitrov
Любляна: Lidija Radojević, Rok Vevar, Aldo Milohnić, Marina Gržinić
Загрэб: Emina Višnić, Tomislav Medak, Goran Sergej Pristaš, Teodor Celakoski

Гэты фільм быў зроблены Мартай Папіводай на працягу двух тыдняў падчас даследчай паездкі праз чатыры гарады былой Югаславіі ў межах праекта Deschooling Classroom (o^o), задуманай Iskra Geshoska, Marta Popivoda і Ana Vujanović. Падрыхтаваны сумесна з праектам TkH (Walking Theory) з Бялграда і Kontrapunkt са Скоп’е.

Фільмы будуць дэманстравацца з перакладам на беларускую мову. Уваход вольны!

Пра аўтарку

Марта Папівода (martapopivoda.info)

Нарадзілася ў 1982 годзе ў Бялградзе. Даследуе праблемы дыскурсыўнай структуры ўлады ў сучасным свеце мастацтва і іхнія сацыяльныя палажэнні, у тым ліку ў звязку з югаслаўскай культурнай і палітычнай сферамі, шляхам вытворчасці фільмаў, відэа-інсталяцый, фатаграфіі і перформансаў. Член рэдакцыйнай рады тэарэтыка-мастацкай платформай і часопісам TkH (Walking Theory). Яе працы былі часткаю выставаў і праграм у Tate Modern музеі ў Лондане, М HKA у Антвэрпэне, 21er HAUS у Вене і шм. іншых. Прэм’ера яе апошняга фільма „Югаславіі, як ідэалогія змяняе нашае калектыўнае цела“ адбылася падчас 63-й Берлінале, а потым удзельнічаў у шматлікіх фестывалях па ўсім свеце.

Марта Папівода з’яўляецца ініцыятаркай праекта illegal_cinema (Бялград, Парыж, Більбао) і мастацкім кіраўніком фестывалем экперыментальнага кіно REZ (Бялград). Вывучала філасофію, мае ступень бакалаўра і магістра ў галіне рэжысуры факультэта драматычнага мастацтва ў Бялградзе, скончыла аспірантуру ў галіне эксперыментальнага фільма Universität der Künste у Берліне.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>