“ПЛАSТФОРМА Мінск — 2015”: MUST SEE!

Четверг, Январь 29, 2015 | ТЭГІ: перформанс , прэм'ера , фестываль

9-14 лютага ў Мінску ў трэці раз пройдзе “ПлаSтформа Мінск — 2015”. Праграма ў гэтым годзе вялікая і разнастайная.

Таму мы вырашылі скласці свой топ-рэкамендацыю MUST SEE для тых, хто ангажаваны сучаснымі тэатральнымі практыкамі.

Абмежаваліся колькасцю пяць, выбар быў складаны і, вядома, суб’ектыўны! Тры пазіцыі мы пакінулі па-за межамі топу.  Гэта класіка сталічнай сцэны, таму калі вы іх яшчэ не бачылі —  спектакль “Доступ да цела” тэатра “InZhest”, перформанс “9 клетак” Skvo’s Dance Company ці перформанс “Адзін у квадраце” танца “Karakuli” — must see  (сачыце за афішаю альбо скарыстайцеся магчымасцю зараз) для таго, каб уяўляць сабе, як развіваецца мінская сцэна пластычнага і танцавальнага тэатру.

Танцспектакль “The Stories that we never told”

Рэжысура і харэаграфія: Simone Sandroni (Італія)
Асістэнт харэографа: Elvira Zuñiga (Германія)
Асвятленне: Grzegorz Polak
Гук, відэа: Dariusz Kociński

Ёсць гісторыі, якія мы ніколі не расказвалі, і іншыя гісторыі, якія лепш было б не казаць… Чатыры розныя асобы, занадта блізка адзін да аднаго і ў часовай, і ў фізічнай прасторы, насычанай знакам прысутнасці іншых, яны спаборнічаюць за ўвагу і разуменне. Раздражнённыя, яны хацелі б знайсці гісторыю, якую ніколі не расказвалі.

1

Пра тэатр. Заснаваны ў 2001 годзе Ганнай Стжэміцкай (Hannа Strzemieckа; доўгі час узначальвала тэатр)  Ганнай Зак (Anny Żak), Рышардам Каліноўскім (Ryszard Kalinowski) і Войцехам Капронам (Wojciech Kapron), а таксама танцорамі група сучаснага танца Люблінскага тэхналагічнага універсітэта. Гэтая група ўтварылася падчас незалежнага студэнцкага руху і на працягу многіх гадоў распрацоўвала свой уласны ўнікальны стыль, стаўшы адным з вядучых сучасных танцавальных калектываў у Польшчы.  Зараз мастацкім кіраўніком тэатра з’яўляецца Рышард Каліноўскі.

Акрамя спектакляў Любельскі тэатр танца актыўна займаецца адукацыйнай дзейнасцю, супрацоўнічае з  установамі культуры ў Польшчы і за мяжой з мэтаю стварэння сеткі цэнтраў па развіццю мастацтва танца ў розных асяроддзях. Арганізуе семінары, лекцыі, выставы і інш.
З’яўляецца арганізатарам Міжнародных спатканняў тэатра і танца,  аднаго з самых важных танцавальных фестываляў у Польшчы.

КАЛІ: 10 лютага (аўторак) 20.00
ДЗЕ: Палац культуры чыгуначнікаў (Чкалава, 7)

  • Танцпраект “Arts Printing House” / Young stage artists ’program “Open Space’13” (Вільнюс, Літва)

Танцспектакль “Contemporary?”

Ідэя, харэаграфія і выкананне: Agne Ramanauskaite, Paulius Tamole і Mantas Stabacinskas
Драматургія: Sigita Ivaskaite
Асвятленне: Povilas Laurinaitis
Прэм’ера: лістапад 2013
Працягласць: 60 хв.

contemporary

Гэта, верагодна, упершыню ў Літве адбылося так, што тры мастакі супрацоўнічалі для таго, каб стварыць працу, якая глядзіць на літоўскую сучасную танцавальную сцэну з самаіроніяй, цытуючы клішэ, фразы, нават дэталі касцюмаў. “Сучасны”? факусуе ўвагу на працэсе стварэння танца. З чаго ён сёння складаецца? Пра што расказвае? Якія аб’екты з’яўляюцца неабходнымі, а якія не? Ці разумее аўдыторыя, пра што ідзе гаворка? Альбо трэба тлумачыць сэнсы таго, што адбываецца на сцэне? Адказ — проста гэта зрабіць.

Спектакль атрымаў “Golden Stage Cross” як Performing Arts Phenomenon у 2013 годзе і Mantas Stabačinskas — званне “лепшага танцоўшчыка 2013 года”.

КАЛІ: 11 лютага (серада) 20.00
ДЗЕ: Палац культуры чыгуначнікаў (Чкалава, 7)

  • “Laboratory Figures Oskar Schlemmer” (Магілёў, Беларусь)

Спектакль “Goldkopf”. Прэм’ера!

Ідэя і рэжысура: Юра і Таня Дзіваковы
Харэаграфія: Анастасія Лапцінская
Кампазітар: Вяселін Румянцаў
Аўтар тэксту: Яўген Гарон
Мультыплікацыя: Nils Eugenson

Laboratory Figures Oscar Schlemmer (Могилев) // источник фото: © laboratoryfigures.wix.com

Пра тэатр. Незалежная група (заснавальнікі Таня і Юра Дзіваковы). Існуе з 2011 года, пачыналі ў Нясвіжы, затым пераехалі ў Магілёў. За гады існавання зроблена 6 спектакляў у жанрах — вулічнае прадстаўленне, клаунада, тэатр аб’екта. У 2014 годзе на “ПлаSтформа Мінск — 2014” быў паказаны іх спектакль  “Мёртвыя ды жывыя фігуркі”, які пазней яны паўдзельнічаў у фестывалі FIDENA / Эсэн, Германія.

КАЛІ: 12 лютага (чацверг) 20.00
ДЗЕ: Палац культуры чыгуначнікаў (Чкалава, 7)

  • Ірына Ануфрыева (Беларусь-Швецыя)

Бута-перформанс “EMBERS”. Прэм’ера!

Танец і харэаграфія: Ірына Ануфрыева
Кампазітар (DEFIXIONES: WILL AND TESTAMENT, 2004): Дяаманда Галас
Мастак-пастаноўшчык і дызайн касцюма: Йоана Бодзэк
Асвятленне: Ёзэфін Хіндэрс

DEFFIXIONES: WILL AND TESTAMENT Дыяманды Галас (2004):
Імша, прысвечаная грэцкаму, армянскаму і асірыйскаму народам, ахвярам турэцкага генацыду 1913-1924гг.
попел
кроў
зямля
полымя
косткі
Ступнямі па абпаленай зямлі
Сярод костак і праху якія пайшлі
Пыл падымаецца і запаўняе сабой паветра
Я слепну

Спектакль у Беларусі прадстаўлены пры падтрымцы The Swedish Arts Grant Committee. Асаблівая падзяка Вячаславу Іназемцаву, Intravenal Sound Operations; Марыі Хрусталёвай і Аляксею Стрэльнікаву.

unnamed

 

Танец Ірыны Ануфрыевай знаходзіцца на скрыжаванні перформансу і танца бута. Ірына Ануфрыева нарадзілася ў Беларусі, вучылася ў студыі тэатра “ІнЖэст” (Беларусь ), была вучаніцай і танцорам SUEN Butoh Company (Швецыя). Працуе як незалежная танцорка, харэограф і мастачка перформансу. Жыве ў Стакгольме (Швецыя). У 2012 на “ПлаSтформе” удзельнічала са спектаклем “VOID”.

КАЛІ: 13 лютага (пятніца) 20.00
ДЗЕ: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44)

  • ID Dance Company (Беларусь-Украіна)

Перформанс “У чатыры рукі”

Ідэя, харэаграфія, выкананне: Іна Асламава (група сучаснай харэаграфіі “Quadro”, Беларусь), Данііл Белачкін (Украіна)
Гук: Іён Карой (Румынія)

Сумесны беларуска-ўкраінскі праект — перфоманс “У чатыры рукі” — прадставіць ID Dance Company. Аўтарамі ідэі, харэаграфіі і выканаўцамі працы выступілі Іна Асламава (Гомель, Беларусь) і Данііл Белачкін (Днепрапятроўск, Украіна). Перформанс з поспехам быў паказаны ў Кіеве, Днепрапятроўску, Гомелі. Для мінскай публіка гэта будзе прэм’ера.

Перформанс “В четыре руки” / ID Dance Company (Беларусь-Украина) // источник фото: личный архив Инны Асламовой

КАЛІ: 12 лютага (чацвер) 20.00
ДЗЕ: Палац культуры чыгуначнікаў (Чкалава, 7)

Поўны расклад і праграма форуму ТУТ. Таксама не прапусціце суправаджальныя мерапрыемствы:

— Лекцыя-прэзентацыя пра літоўскі сучасны танец і перформанс — Ingrida Gerbutavičiūtė (11 лютага / 16.00 / Галерэя “Ў”);
— Сустрэча з Ларанам Ван Коте. Laurent Van Kote (Ліён, Францыя): танцоўшчык, харэограф, саветнік Міністэрства культуры Францыі ў галіне перфарматыўных мастацтваў, куратар і дырэктар праграм і фестываляў у галіне танцавальнага, тэатральнага і музычнага мастацтваў (12 Люты / 16.00 / Галерэя TUT.by / пр. Дзяржынскага , в. 57 (Omega Tower), паверх 9. (метро Міхалова);
— Лекцыя-прэзентацыя пра польскі сучасны танец і перформанс — Ryszard Kalinowski і Grzegorz Kondrasiuk — (13 лютага / 16.00 / Галерэя TUT.by).

Кантакты для акрэдытацыі і атрымання дадатковай інфармацыі:
e-mail: plastform.minsk@gmail.com, inzhest66@gmail.com
Вячаслаў Іназемцаў (тэл. 29394 8 сакавіка)
Марыя Фаменка (тэл. 29775 98 75)

Квіткі можна набыць ў касе ДК чыгуначнікаў — тэл. 224-89-95, у касе РТБД тэл. 385-97-51, а таксама — KVITKI.BY

Даведкі і папярэдні заказ білетаў — +37529 3863865 (вэлком), +37533 6693666 (мтс)

Кошт — на ўсе спектаклі ў ДК чыгуначнікаў 9-12 лютага — 140 000 бел. руб.
РТБД 13 лютага — 160 000 бел. руб.
ДК ім. Шарко 14 лютага — 75 000 бел. руб.

На вокладцы // Ірына Ануфрыева

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>