21-22 студзеня — “МАТУХНА КУРАЖ І ЯЕ ДЗЕЦІ”: ПРЭМ’ЕРА!

Понедельник, Декабрь 1, 2014 | ТЭГІ: афіша , прэм'ера

ПРЭМ’ЕРА СПЕКТАКЛЯ!

БЕРТОЛЬТ БРЭХТ “МАТУХНА КУРАЖ І ЯЕ ДЗЕЦІ”

21-22 студзеня 2015
Палац культуры прафсаюзаў
19:00

“Тэатр Ч” прадстаўляе прэм’еру вострай музычнай камедыі пра вайну!

“Вайна, як каханне, яна заўсёды знаходзіць спосаб…”
Б.Брэхт

Аўтар — Бертольт Брэхт
Пераклад — Генадзь Бураўкін
Рэжысёр — Міхаіл Лашыцкі
Прадзюсар — Андрэй Чорны

Зноў на беларускай сцэне “Матухна Кураж і яе дзеці” — адна з самых знакавых п’ес нямецкага драматурга Бертольта Брэхта!

kurazПрацягваючы лінію сацыяльна значных пастановак, “Тэатр Ч” на гэты раз запрашае вас на спектакль, які дазволіць праз люстэрка мастацтва асцярожна зазірнуць у рэчаіснасць і пабачыць, што там адбываецца на самой справе.

П’еса, напісаная напярэдадні Другой сусветнай вайны пра дзеянні падчас Трыццацігадовай вайны у Германіі (1618-1648), валодае асаблівай універсальнасцю і, на жаль, усё той жа актуальнасцю, як гады і стагоддзі таму. І зноў “вайна за веру” апыняецца полем вялікай камерцыі, і зноў высокія чалавечыя ідэялы дасягаюцца самымі бесчалавечымі ўчынкамі. І зноў вайна вядзе да нацыянальнай катастрофы, дзе няма і не можа быць пераможцаў… Пастаноўку спектакля, а таксама яго візуальнае вырашэнне ажыццявіць рэжысёр Міхаіл Лашыцкі. Вядомы як творца з асаблівым тэатральным бачаннем, з арыгінальным густам і еўрапейскім падыходам, ён не так часта радуе беларускага гледача сваімі працамі. Ці варта казаць, што гэты спектакль абяцае стаць сапраўднай падзеяй у тэатральным жыцці Мінска?!

У творчай камандзе — выдатны акцёрскі склад, АДНЫ З ЛЕПШЫХ АКЦЁРАЎ БЕЛАРУСКІХ ТЭАТРАЎ: Святлана Анікей, Надзея Анцыповіч, Алена Мазгова, Алеся Самахавец, Алена Сідарава, Анастасія Шпакоўская, Алесь Аўчыннікаў, Аляксандр Бранкевіч, Геннадзь Гаранскі, Геннадзь Гатоўчыц, Анатоль Голуб, Міхаіл Есьман, Дзмітрый Есяневіч, Міхаіл Зуй, Валерый Кандрацьеў, Андрэй Саўчанка, Сяргей Тоўсцікаў, Іван Трус, Дзмітрый Тумас

Але адным з галоўных дзеючых асоб стане… музыка! Жывая, аўтарская ў выкананні гуртоў “ili-ili” і “NAKA”!

Запрашаем на прэм’еру!

Для даведкі:

“Тэатр Ч” заснаваны ў 2013 годзе як вольная прастора для рэалізацыі смелых творчых амбіцый і для падтрымкі таленавітых рэжысёраў і акцёраў. Выкарыстоўваючы новыя формы работы і стварая актуальныя і запатрабаваныя пастаноўкі, тэатр імкнецца не толькі змяніць сітуацыю ў беларускай мастацкай сферы, але і ўплываць на культурнае адукацыю гледачоў. Першым, але не менш паспяховым вопытам стаў спектакль “Дзяды”, сучасная інтэрпрэтацыя класічнай паэмы Адама Міцкевіча ў пастаноўцы Рамуне Кудзманайтэ (Літва).

Квіткі: 8 (017) 284-82-28 // 8 (029)-120-5555 // 8 (029)-77777-54

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>