Тэкст Паўла Пражко будзе прэзентаваны ў Вісбадэне

Пятница, Март 21, 2014 | ТЭГІ: новая п'еса

Тэкст беларускага драматурга Паўла Пражко будзе прадстаўлены на тэатральным біенале “Neue Stücke aus Europa”, які пройдзе ў чэрвені ў Вісбадэне (Германія).

“Neue Stücke aus Europa” (існуе з 1992) з’яўляецца найбуйнейшым і самым важным фестывалем сучаснай драматургіі ва ўсім свеце. Гэтая прастора для тэатральных ідэй і эстэтыкі выяўляе і ўяўляе новыя п’есы, аўтараў і рэжысёраў з 41 краін, ставячы іх у еўрапейскім кантэксце.

У розныя гады існавання з беларусаў у фестывалі прымалі ўдзел: Алена Папова  / “Баловни судьбы”, рэж. В.Баркоўскі, Нацыянальны драматычны тэатр ім.М.Горкага, Мінск, 1998; Уладзімір Драздоў /“Мадам Боншанс”, рэж. В.Баркоўскі, Нацыянальны драматычны тэатр ім.Я.Коласа, Віцебск, 2002; Павал Пражко, Павал Расолька, Кастанцін Сцешык / “Мы самаідэтыфікацыя”, рэж. У.Шчэрбань, Беларускі свабодны тэатр, Мінск, 2006; Сяргей Гіргель / “Сталіца Эраўнд”, рэж. Сара Токіна, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Мінск, 2008.

Праўда, гэтым разам тэкст беларускага драматурга прагучыць у пастаноўцы расейскага рэжысёра Дзмітрыя Валкастрэлава (Тэатр Нацый, Масква).

Афіцыйны сайт біенале newplays.de.

Фота // сайт Тэатра Нацый.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>