Ан-лайн прагляд спектакля Роберта Ўілсана

Среда, Январь 29, 2014 | ТЭГІ: спектакль

Яшчэ некалькі месяцаў даступны ан-лайн прагляд працы вядомага мастака і рэжысёра Роберта Уілсана — опера “Эйнштэйн на пляжы” (кампазітар Філіп Глас). Глядзець ТУТ.

“Я заўсёды зыходзіў з іншага. Калі чалавек глядзіць прадстаўленне з сямі раніцы да сямі вечара, ён непазбежна ў нейкі момант заблукае. І гэта добра. Значыць, ён пачне шукаць выхад. А такія пошукі і ёсць галоўная задача мастацтва”.

Інтэрв’ю Марыны Давыдавай з Робертам Уілсанам. Цалкам на www.bolshoi.ru

“Паэтычную медытацыю” “Эйнштэйн на пляжы” Роберт Уілсан разам з Філіпам Гласам стварыў у 1976 годзе. Опера складалася паводле метадалогіі уілсанаўскага тэатра мастака: асобна “візуальная кніга” і асобна “аўдыёкніжка”. Для Гласа “Эйнштэйн на пляжы” стаў першай працай у тэатры, а для Ўілсана — першым досведам музычнага спектакля.

Фота // colta.ru © Lucie Jansch

Фота // colta.ru © Lucie Jansch

“У сваіх спектаклях ён нібыта настойвае: вы думаеце, тэатр — гэта дзеянне, канфлікт, сутыкненне, падзея. Але адсутнасць падзеі і ёсць самая цікавая падзея. Вы думаеце, што спектакль трэба глядзець, а яго трэба сузіраць.

Трэба пільна угледзецца ў свет. Спыніць кожнае яго імгненне. І тады вы зразумееце, што ён складаецца з вельмі простых рэчаў…

Што агульнага ў погляду генія і погляду дзіцяці, ды яшчэ з адхіленнямі (на світанку сваёй кар’еры Уілсан часта працаваў з разумова адсталымі дзецьмі з праблемамі слыху; “Погляд глухога” — так называўся адзін з першых і самых важных яго спектакляў)? Толькі адно — і там, і там свет паўстае не такім, якім ён бачыцца штодзённай свядомасці”.

Марына Давыдава “Эйнштэйн у краіне Ўілсана”. Цалкам на www.colta.ru

Фота на вокладцы // colta.ru © Lucie Jansch

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>