17 студзеня — лекцыя пра біямеханіку Мейерхольда

Пятница, Январь 10, 2014 | ТЭГІ: адукацыя , лекцыя

17 студзеня, пятніца, 19-00
Галерэя TUT.BY (вул. Веры Харужай 1а, 6 паверх, ГЦ “Сілуэт”, бакавы ўваход з правага боку будынка)

Платформа перфарматыўных практык “зЕрне” пры падтрымцы Інстытута Адама Міцкевіча (Варшава), а таксама Цэнтра еўрапейскіх даследаванняў і інтэрнэт-партала “Новая Эўропа”

запрашае на лекцыю польскага крытыка Малгажаты Яблонска
“Біямеханіка Мейерхольда: акцёрскі трэнінг на аснове “падрыхтаванага досведу”

Адным з “адкрыццяў” Усевалада Мейерхольда (1874-1940), найвялікшага рэвалюцыянера тэатральнага мастацтва, першага “аўтара тэатральнага прадстаўлення”, стаў асаблівы акцёрскі трэнінг, які атрымаў назву “біямеханіка”. Мейерхольда быў неабходны новы акцёр, які валодае ўсведамленнем свайго месца ў шматскладовая кампазіцыі спектакля і гатовы, свядома карыстаючыся сваім целам і голасам, адказна ўдзельнічаць у творчым працэсе. Спосабам “стварэння” такога акцёра стала біямеханіка, якая хутка змяніла парадыгму акцёрскай працы ўвогуле.

Створаны шляхам эксперымента трэнінг не з’яўляецца тэхнікай акцёрскай ігры, якую можна пераймаць. Ён, хутчэй, сцэнар “падрыхтаванага досведу”, які можна актуалізаваць. Гэта дазваляе акцёру зразумець агульныя прынцыпы, якія кіруюць прафесіяй, і згодна з імі ствараць кампазіцыю ўласных дзеянняў у любым кантэксце.

Такая змена парадыгмы акцёрскага трэнінгу стала значным укладам у працу такіх аўтараў як Ежы Гратоўскі, Эужэніо Барба, Уладзімір Станеўскі.

MalgorzataJablonskaПра лектарку

Малгажата Яблонска — тэатразнаўца, аспірантка Кафедры перфарматыкі Ягелонскага ўніверсітэта. Рыхтуе кандыдацкую дысертацыю пра ўплыў біямеханікі Мейерхольда на канцэпцыі акцёрскага трэнінгу ў еўрапейскім тэатры ХХ стагоддзя. Была галоўным каардынатарам міжнароднай канферэнцыі па дзейнасці Мейерхольда — “Тэатральная практыка Усевалада Мейерхольда” (3-5 кастрычніка 2013 года) і адным з куратараў выставы “Мейерхольд — канструяванне чалавека”, арганізаваных Інстытутам ім. Ежы Гратоўскага ва Ўроцлаве. У 2002-2003 гг. супрацоўнічала з тэатрам “Gardzienice”. Член Тэатральнай супольнасці CHOREA.

Уваход вольны! Лекцыя будзе праходзіць на польскай мове з перакладам на расейскую.

Лекцыя праходзіць у межах семінара па біямеханіцы Усевалада Мейерхольда.

 eurocenter_logo_2

IAM-ENG_whiteletters

.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>