2013

Понедельник, Декабрь 30, 2013 | ТЭГІ: таймлайн , хроніка

СТУДЗЕНЬ

23 студзеня — дыскусія “Акцёрская школа: прафесійная адукацыя і сучасны тэатр”. Удзельнікі: Віталь Катавіцкі (рэжысёр, выкладчык), Яўген Карняг (рэжысёр “KorniagTHEATRE”), Кацярына Аверкава (рэжысёрка, акторка), Вольга Скварцова (харэограф, кіраўніца “SKVO’s Dance Company”), Андрэй Саўчанка (рэжысёр, выкладчык). Мадэратар Святлана Ўланоўская (крытык, рэдактарка партала ArtAktivistTheatre). У межах дыскусіі таксама адбылася прэзентацыя фільма “Не веру” (рэж. Т.Сяцко). Галерэя “Ў”, Мінск.

ЛЮТЫ

З 11 па 16 лютага — Першы адкрыты форум пластычных і танцавальных тэатраў Беларусі “ПлаSтформа”. У форуме прынялі ўдзел: пластычны тэатр “ІнЖэст” (Мінск), эксперыментальны тэатр “Т(е)=АrТ” (Мінск), адэкватны тэатр “вКубе” (Мінск), Ірына Ануфрыева (Беларусь−Швецыя), эксперыментальны тэатр “ЕуЕ” (Мінск), група сучаснай харэаграфіі “Quadro” (Гомель), танц-тэатр “Галерэя” (Гродна), тэатр танца “ОтражениЯ” (Мінск), танц-тэатр “Галерэя” (Гродна), “SKVO’s dance company” (Мінск). Таксама адбыліся майстар-класы Рышарда Каліноўскага (Люблінскі тэатр танца, Польшча), Юзэфа Маркоцкага (Тэатр Формы, Вроцлаў, Польшча), Вячаслава Іназемцава (тэатр “ІнЖэст”, Мінск), Яўгена Карняга (“KorniagTHEATRE ” Мінск), Аляксандра Цебянькова (танц-тэатр “Галерэя”, Гродна), Іны Асламавай (гурт “Quadro”, Гомель). Лекцыя Аны Круліцы (Польша)“Польскі contemporary dance — заўтра?”. ДК Чыгуначнікаў, Тэатр Эстрады. Мінск.

24 лютага — чыткі сучасных п’ес: Наталлі Варажбіт (Украіна) “Вій. Докудрама”, рэж. В.Красоўскі; Валеры Шаргіна (Расія) “Концлагерысты”, рэж. Дз.Багаслаўскі; Дзмітрыя Багаслаўскага (Беларусь) “Ціхі шолах сыходзячых крокаў”, рэж. С.Анцалевіч. Цэнтр беларускай драматургіі, Студыя альтэрнатыўнай драмы, Мінск.

САКАВІК

З 25 па 30 сакавіка — 2-і Міжнародны тыдзень пластычных мастацтваў “Куфар_Пластылін”. Тэма: “Жывы горад”. У праграме: спектаклі−даследаванні гарадской прасторы ад 20 міжнародных творчых груп і індывідуальных артыстаў, фотавыставы і выставы сцэнаграфіі, інсталяцыі, стрыт-арт, арт-лекцыі, майстар-класы і дыскусіі. Розныя пляцоўкі, Мінск.

Афіша спектаклю

Афіша спектаклю “Шчаслівага Раства, міс Мидоус…”, рэж. У.Шчэрбань

КРАСАВІК

9 красавіка — прэзентацыя 7 нумара альманаха “Дзверы”. Тэма нумара — пластычны тэатр. У межах прэзентацыі адкрылася фотавыстава “Стоп-тэатр”, на якой былі прадстаўлены лепшыя здымкі фатографаў руху “Дзверы”, зробленыя імі на спектаклях за апошнія тры гады.

15 красавіка — прэм’ера спектакля “Шчаслівага Раства, міс Мидоус…”. Рэжысура, драматургія, сцэнаграфія: Ул.Шчэрбань; ідэя: Н.Каляда. Беларускі свабодны тэатр, лабараторыі “Fortinbras”. Дартынгтан, Англія (вынік месячнай рэзідэнцыі).

17 красавіка — прэм’ера спектакля “Дзяды” Адама Міцкевіча. Рэж. Р.Кудзманайтэ (Літва). “Тэатр Ч”. Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў, Мінск.

З 17 па 20 красавіка — IV Тэатральны фестываль аматарскіх і альтэрнатыўных калектываў “Дзверы”. Тэма: беларуская мова. У фестывальнай праграме спектаклі паводле твораў Ул.Караткевіча, Л.Рублеўскай, П.Васючэнкі, Г.Аўласенкі, А.Бахарэвіча і інш. Розныя пляцоўкі, Мінск.

ТРАВЕНЬ

4-5 траўня — двухдзённы майстар-клас Любові Мульменка (Расія) “Дакументальны тэатр”. Цэнтр беларускай драматургіі, Мінск

З 13 па 18 траўня — ІІ Драматургічная лабараторыя Цэнтра беларускай драматургіі. Мэта — стварэнне тэкстаў на аснове задумы драматурга і канцэпцыі рэжысёра. У лабараторыі ўдзельнічалі: Андрэй Іваноў, Віктар Красоўскі, Сяргей Анцалевіч, Аляксандр Марчанка, Наталля Леванава, Святлана Навуменка, Вольга Кавалеўская, Вікторыя Белякова, Мікалай Рудкоўскі, Аляксандр Янушкевіч, Анатоль Шпартаў, Андрэй Саўчанка, Марына Шымчык. Вынікам лабараторыі сталі пьесы В.Красоўскага “Пяць дзён”, А.Саўчанка “Bi-Lingvy. Ці кураня з сэрцам”, С.Анцалевіч “Прэпараванне над усімі”, А.Іванова “Жарсці па Стэфану, ці крыжовы паход дзяцей”, А.Шпаратава “Час Чэ”.

23, 25 і 26 траўня — прэм’ера нямецка−беларуска−польскага спектакля “Displaced women”. Рэж. М.Добровляньска. У ролях: Святлана Анікей (Беларусь, “KorniagTHEATRE”), Моніка Давідзюк (Польшча, “Chorea”), Ганна Поэттэр (Германія). У якасці сцэнарнай асновы спектакля выкарыстоўваюцца творы “У вайны не жаночы твар” Святланы Алексіевіч, “Безназоўная — адна жанчына ў Берліне” і “Берлін. Ўспаміны польскіх катаржнікаў сталіцы Трэцяга Рэйху ў 1939-1945 гадах”. Тэатр ім. М. Горкага, Берлін.

28 траўня —дыскусія “Беларуская новая п’еса: без беларускай мовы ці беларуская?” Удзельнікі: Вольга Гапеева (паэтка, аўтарка п’ес), Ірына Герасімовіч (перакладчыца, арт-мэнэджэрка), Аляксандр Марчанка (рэжысёр, акцёр, кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі), Мікалай Рудкоўскі (драматург). Мадэратар Таня Арцімовіч. Галерэя “Ў”, Мінск.

Андрэй Саўчанка падчас дыскусіі “Беларуская новая п’еса: без беларускай мовы ці беларуская?”

Андрэй Саўчанка падчас дыскусіі “Беларуская новая п’еса: без беларускай мовы ці беларуская?”

ЧЭРВЕНЬ

5 чэрвеня — прэм’ера спектакля “Латэнтныя мужчыны”. Аўтар ідэі і рэж. Я.Карняг, “KorniagTHEATRE”. Тэатральны факультэт БДАІ, Мінск.

28 чэрвеня — чытка п’есы “Норд-Ост” Торстэна Бухштайнера.  Рэж. У.Пятровіч. П’еса ўжо была прадстаўлена ў Магілёве і рыхтуецца да пастаноўкі на вялікай сцэне Магілёўскага дрматычнага тэатра. ЦБД, Мінск.

19 чэрвеня — майстар-клас Валянціны Мароз “Біямеханіка Ус.Мейерхольда: акцёр як звышмарыянетка”. “МЕ100”, Мінск.

24 чэрвеня — запуск сайта Платформы перфарматыўных практык “зЕрне”.

ЛІПЕНЬ

8 ліпеня — прэм’ера спектакля “ORATORIUM”. Пастаноўка — Юрка Дзівакова, мастацкая частка — Таня Дзівакова. Laboratory Figures Oskar Schlemmer. Малая сцэна Магілёўскага дрматычнага тэатра.

8 ліпеня — спектакль “Завея квецені” па п’есе “Любоў людзей” Дзмітрыя Багаслаўскага. Рэж.М.Ісаева. Цэнтр беларускай драматургіі, Мінск.

З 8 па 13 ліпеня — беларуска-польскія творчыя майстэрні вядомых музыкантаў, рэжысёраў, мастакоў: Барталамея Мерніка , Пётра Стэца, Багдана Шчапанскі, Дароты Ганны Донбек . Тэатр лялек, кінатэатр “Радзіма”, Магілёў.

ВЕРАСЕНЬ

Беларускі свабодны тэатр губляе сваё сталае памяшканне − “хатку”.

5 верасня — прэм’ера спектакля “Чырвоная птушка” Паўла Расолька ў маскоўскім тэатры “Практыка”. Гэта першая прафесійная пастаноўка п’есы Расолька ў Расіі. Рэж. В.Урбаньскі. Тэатр “Практыка”, Масква.

7-14 верасня — Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа-2013”. Брэст.

11 і 12 верасня — прэм’ерныя паказы спектакля “Ціхі шолах сыходзячых крокаў” Дз.Багаслаўскага. Рэж. Ш.Дыйканбаев, Кыргызстан. РТБД, Мінск.

14-15 верасня — Першы мінскі форум вулічных тэатраў. У праграме Форума — каля 30 спектакляў розных жанраў у вулічным фармаце: інтэрактыўнага тэатра, буфанады, клаунады, тэатра лялек, пластычнага тэатра, гістарычнай рэканструкцыі і іншых. Спектаклі іграліся на скрыжаванні вуліц Карла Маркса-Камсамольскай, Карла Маркса − Валадарскага, ва ўнутраным дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея, Міхайлаўскім скверы, на пешаходнай зоне вуліцы Карла Маркса.

15 верасня — прэзентацыя VIII нумара электроннага альманаха “Дзверы”. Тэма нумары — тэатр лялек. У межах Першага мінскага форума вулічных тэатраў.

З 22 па 28 верасня — прэзентацыя праекта “КуфарДрамаЛаб”. У межах 10 Міжнароднага фэсту студэнцкіх тэатраў “Тэатральны куфар”, сумесна з Цэнтрам беларускай драматургіі. На працягу тыдня тры рэжысёра зрабілі прэзентацыі 3 п’ес сучасных беларускіх драматургаў на трох мовах.У праекце ўдзельнілі: “Bi-Lingvy. Ці кураня з сэрцам” Андрэя Саўчанка (рэж. Д.Язерскі, Польшча), “Пара дзён і ўсё” Віктара Красоўскага (рэж. К.Куду, Эстонія), “Гэта ўсё яна” А.Іваноў (рэж. Э.Люіс, Велікабрытанія). Мінск.

22 верасня — дыскусія з серыі “Тэатральных сустрэч з “ТЭАРТ”, прысвечаная пытанням рэалізацыі ў Беларусі міжнародных тэатральных праектаў. Удзельнікі: Шаміль Дыйканбаев (рэжысёр спектакля “Ціхі шолах сыходзячых крокаў” (Кыргызстан), Дзмітрый Багаслаўскі (драматург), Сяргей Анцалевіч (рэжысёр), Віктар Красоўскі (драматург, рэжысёр), Аляксандр Марчанка (кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі); Алена Мальчэўская (тэатральны крытык). Мадэратар Аляксей Стрэльнікаў. Прэс−цэнтр “Кар”, Мінск.

23 верасня — лекцыя тэарэтыка Аны Вуянавіч (Сербія) “Перформанс і перфарматыўнасць”. У межах адукацыйнай праграмы Платформы перфарматыўных практык “зЕрне”. “ЦЭХ”, Мінск.

24 верасня — лекцыя Аны Вуянавіч (Сербія) “Перфарматыўнае мастацтва, актывізм і сацыяльныя змены”. У межах адукацыйнай праграмы Платформы перфарматыўных практык “зЕрне” сумесна з адукацыйным праектам “Еўрапейскае кафэ: адкрытыя лекцыі пра сучаснае мастацтва”. Бар “Ў”, Мінск.

З 28 верасня па 21 кастрычніка — III Міжнародны форум тэатральньга мастацтва “ТЭАРТ”. У праграме фестывалю былі паказаныя “Апалонія” (рэж. К.Варлікоўскі, Варшава), “Песнь пра Маці і Айчызну” (рэж. Я.Клята, Польскі тэатр, Вроцлаў), “Проба грунта ў Казахстане” (рэж. Ш.Кэгі, Rimini Protokoll, Берлін), “Кароль Лір” (рэж. К.Багамолаў, Тэатр “Прыют камедыянта”, Санкт-Пецярбург), “Shoot/Get treasure/Repeat” М.Равенхіла (рэж. Дз.Валкстрэлаў, Тэатр post, Санкт-Пецярбург) і інш. Розныя пляцоўкі, Мінск.

28 верасня — прэм’ера спектакля “PATRIS” Сяргея Анцалевіч, Дзмітрыя Багаслаўскага, Віктара Красоўскага. Рэж. С Анцалевіч. У межах III Міжнароднага форуму тэатральньга мастацтва “ТЭАРТ”, Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў. Праект ажыццёўлены пры падтрымцы Інстытута Адама Міцкевіча (Польшча). Новы драматычны тэатр. Беларусь, Мінск.

29 верасня — прэм’ера спектакля “Кароткачасовая” Канстанціна Сцешыка. Рэж. С.Александроўскі (Расія). У межах III Міжнароднага форуму тэатральньга мастацтва “ТЭАРТ”, Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў. Палац прафсаюзаў, Мінск.

30 верасня — дыскусія “Феномен беларускай драматургіі”. Удзельнікі: Алёна Карась (тэатразнавец, тэатральны крытык, Масква); Алена Кавальская (тэатразнавец, тэатральны крытык, намеснік мастацкага кіраўніка Цэнтра імя Ус.Мейерхольда, Масква); Крысціна Матвіенка (тэатразнаўца, тэатральны крытык, праграмны дырэктар фестывалю “Новая п’еса”, Масква); Вольга Шакина (тэатральны і кінакрытык, рыдэр фестывалю “Любимовка”, Масква). Мадэратар Дзмітры Рэнанскі (тэатразнаўца, тэатральны крытык, шэф-рэдактар блока “Тэатр” інтэрнэт-партала COLTA.RU). У межах III Міжнароднага форуму тэатральньга мастацтва “ТЭАРТ”. Расійскі цэнтр навукі і культуры, Мінск.

30 верасня — прэм’ера спектакля “Сумны хакеіст” Паўла Пражко. Рэж. Дз.Валкастрэлаў. (Расія). У межах III Міжнароднага форуму тэатральньга мастацтва “ТЭАРТ”, Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў. “ЦЭХ”, Мінск.

Ана Вуянавіч

Ана Вуянавіч

КАСТРЫЧНІК

5 кастрычніка — чытка п’есы Дз. Багаслаўскага “Знешнія пабочныя”. Рэж. В.Урбаньскі. Праект створаны пры падтрымцы Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў (Мінск, Беларусь), Інстытута Адама Міцкевіча (Варшава, Польшча), Цэнтра беларускай драматургіі (Мінск, Беларусь) і Беларускага дзяржаўнага моладзевага тэатра (Мінск, Беларусь). У межах III Міжнароднага форума тэатральнага мастацтва “ТЭАРТ”. Малая сцэна РТБД, Мінск.

16 кастрычніка — лекцыя Штэфана Кэгі “Пра трансплантаваных экспертаў і гледачоў на дыстанцыйным кіраванні”. Арганізатар — “Еўрапейскае кафэ: адкрытыя лекцыі пра сучаснае мастацтва” пры падтрымцы Інстытуту імя Гётэ ў Мінску сумесна Цэнтрам візуальных і выканальніцкіх мастацтваў. У межах III Міжнароднага форума тэатральнага мастацтва “ТЭАРТ”. “ЦЭХ”, Мінск.

24 і 26 кастрычніка — спектакль “А калі заўтра няма?” Дз.Багаслаўскага. Дыпломны спектакль студэнтаў IV курса акцёраў БДАІ. Рэж. А.Гарцуеў. Сумесна з Цэнтрам беларускай драматургіі. ЦБД, Мінск.

19 і 20 кастрычніка — паказ музычна-тэатральнага калажу “Танец мары”, прысвечаны 200-годдзю са дня народзінаў Георга Бюхнера. Аўтар,акцёр — Вольфганг Хэнч (Германія), рэжысёр — Таццяна Навумава (Германія, Беларусь). Праект адбыўся у межах Тыдня Германіі пры падтрымцы Інстытуту імя Гётэ ў Мінску і Про Хельветыя (Швейцарыя). РТБД, Мінск.

ЛІСТАПАД

8 і 9 лістапада — двухдзённы майстар-клас бута Ірыны Ануфрыевай “Цела і прастора. Святкаванне адзінства”. У межах адукацыйнай праграмы Платформы перфарматыўных практык “зЕрне”. “ЦЭХ”, Мінск.

11 лістапада — дыскусія “Альтэрнатыўны тэатральны рух у Беларусі: што і для чаго?” Удзельнікі: Віка Белякова (Цэнтр беларускай драматургіі). Уладзімір Галак (тэатрыльны рух “Дзверы”), Вячаслаў Іназемцаў (тэатр “ІнЖэст”), Валянціна Мароз (выкладчыца, рэжысёрка), Кацярына Саладуха (мэнэджэрка фестываля “Тэатральны куфар”), Інга Ліндарэнка (куратарка праекту “Мёртвы сезон. Новая драма з Беларусі”, мэнэджэрка 34mag.net). Мадэратар Таня Арцімовіч. Арганізатар — Платформа перфарматыўных практык “зЕрне”. “ЦЭХ”, Мінск.

11 лістапада — прэзентацыя зборніка “Мёртвы сезон. Новая драма з Беларусі”. Праект мультылэйбла “Пяршак” 34mag.net сумесна з Платформай перфарматыўных практык “зЕрне”. Падчас прэзентацыі адбыліся чыткі фрагментаў тэкстаў (акторы Беларускага свабоднага тэатр, студэнты Лабараторыі “Fortinbras”). “ЦЭХ”, Мінск.

19 лістапада — прэм’ера танцспектакля “Bred насущный”.  Хар.-паст. Дз.Залесскі. Тэатр сучаснай харэаграфіі D.O.Z.SK.I, Палац культуры і спорта чыгуначнікаў, Мінск.

19 лістапада — лекцыя Тацяны Арцімовіч “Павал Пражко: тэкст як маментальная фатаграфія”. Арганізатар — тэатр “Крылы Халопа”.Брэст.

26 лістапада — чытка п’есы Юліі Шаўчук “Жывёла”. Рэж. У.Шчэрбань. У межах арт-праекту “Гвалт ёсць вораг права. VIS LEGIBUS EST INIMICA”. “ЦЭХ”, Мінск.

27 лістапада — чытка п’есы: выбранае “Маналогі вагіны”. У межах арт-праекту “Гвалт ёсць вораг права. VIS LEGIBUS EST INIMICA”. “ЦЭХ”, Мінск.

 

“Елка ў Івановых” А.Введзенскага, рэж. У.Шчэрбань

“Елка ў Івановых” А.Введзенскага, рэж. У.Шчэрбань / фота А.Братачкін

СНЕЖАНЬ

4 снежня — чытка п’есы “Пара дзён і ўсё” Віктара Красоўскага. Рэж. Наталля Леванава. У межах прэзентаціі п’ес, напісаных на II выязной лабараторыі Цэнтра беларускай драматургіі ў траўні 2013 года. ЦБД, Мінск.

6 снежня — чытка п’есы А. Саўчанкі “Bi-Lingvy. Ці кураня з сэрцам”. Рэж. А.Саўчанка. У межах прэзентаціі п’ес, напісаных на II выязной лабараторыі Цэнтра беларускай драматургіі ў траўні 2013 года. ЦБД, Мінск.

7 снежня — прэм’ера дакументальнага праект “Чарнобыль”. Рэж. Аксана Гайко. Тэатр “Крылы халопа” (Брэст). У межах Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Маскі” ў Познані.

18 снежня — дыскусія “Беларускі тэатр: вынікі 2013”. Удзельнікі: Вікторыя Біран (драматург, студэнтка студыі “Fortinbras”), Аляксей Стрэльнікаў (тэатральны крытык, каардынатар беларускай праграмы “ТЭАРТ”), Вольга Шпарага (філосаф, редактарка інтэрнэт-часопіса “Новая Эўропа”), Святлана Ўланоўская (крытык, рэдактарка парталу ArtAktivistTheatre). Мадэратар Таня Арцімовіч. Арганізатар — Платформа перфарматыўных практык “зЕрне” сумесна з інтэрнэт-парталам “Новая Еўропа”. Галерэя “Ў”, Мінск.

20 снежня — прэзентацыя IX нумара электроннага альманаха “Дзверы”. Галоўнай тэмай нумары стаў вулічны тэатр. “Арт сядзiба”, Мінск.

22-24 снежня — тэатральная лабараторыя “Fortinbras” прэзентуе гарадскі арт-праект “Каляровай хадой па шэрым”. Былі прэзентаваны праекты: “Вербалізацыя” Алесі Малахоўскай, “Дзеткі ў клетцы” Анастасіі Шчэрбак, “Самапраяўка” Вольгі Варанковай, “Хто гэткі чалавек?” Кірыла Канстанцінава, “Палотны” Андрэя Ўразава, “Квадратны метр” Сяргея Квачанка, “Сотачка, святкуйма!” Вікторыі Біран. Розныя месцы Мінска.

24 снежня — прэм’ера спектакля “Елка ў Івановых” А.Введзенскага. Рэж. У.Шчэрбань. Беларускі свабодны тэатр. Мінск.

26 снежня — чытка п’есы Сяргей Анцалевіча “Прэпараванне над усімі”. Рэж. С.Анцалевіч. У межах прэзентаціі п’ес, напісаных на II выязной лабараторыі Цэнтра беларускай драматургіі ў траўні 2013 года. ЦБД, Мінск.

На вокладцы майстар-клас Валянціны Мароз па біямеханіцы Ус.Мейерхольда.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>