Пра Міжнародны конкурс сучаснай драматургіі “Свабодны тэатр” (з 2005 году)

Пятница, Ноябрь 22, 2013 | ТЭГІ: хроніка

Міжнародны конкурс сучаснай драматургіі Свабодны тэатр 

У 2005 годзе быў аб’яўлены I Міжнародны конкурс сучаснай драматургіі “Свабодны тэатр”. Арганізатарамі Конкурсу з’явіліся: Грамадскае аб’яднанне “Гільдыя беларускіх драматургаў і сцэнарыстаў”, Тэатр-студыя “Малы тэатр”, Наталля Каляда, Андрэй Курэйчык і Мікалай Халезін [1].

Старшыня журы I конкурсу: Павал Руднеў, крытык, арт-дырэктар тэатральнага фэсту “Новая драма” і арт-дырэктар Тэатральнага цэнтра ім. Мейерхольда (Расія) (пасады членаў журы пазначаныя на момант аб’яўлення конкурса). Члены журы: Андрэй Валчанскі, намеснік галоўнага рэдактара альманаха “Сучасная драматургія” (Расія); Фама Варанецкі, прафесар тэатральнага аддзялення Беларускай акадэміі мастацтваў (Беларусь); Ігар Забара, акцёр, мастацкі кіраўнік тэатра-студыі “Малы тэатр” (Беларусь); Аляксей Кабешэў, дырэктар “Тэатральнага таварыства 814” Алега Меньшыкава (Расія); Андрэй Каляда, прафесар тэатральнага аддзялення Беларускай акадэміі мастацтваў (Беларусь); Максім Курачкін, драматург, лаўрэат прэміі Антыбукер (Украіна); Андрэй Курэйчык, драматург, старшыня Гільдыі беларускіх драматургаў і сцэнарыстаў (Беларусь); Віргінія Тарнаускайте, дырэктар Літоўскага цэнтра культуры, адукацыі і інфармацыі ў Мінску (Літва); Мікалай Халезін, драматург, член праўлення Гільдыі беларускіх драматургаў і сцэнарыстаў (Беларусь); Ірына Халіп, журналіст, уласны карэспандэнт “Новай газеты” у Беларусі (Беларусь); Уладзімір Шчэрбань, рэжысёр Беларускага свабоднага тэатру (Беларусь). Дырэктар Конкурсу: Наталля Каляда, тэатральны менеджэр, незалежны журналіст (Беларусь).

З Палажэння пра I Міжнародны Конкурс сучаснай драматургіі “Свабодны тэатр” (фрагменты)

1. Мэты і задачы конкурсу

Конкурс “Свабодны тэатр” ставіць сваёй галоўнай мэтай выявіць новыя таленавітыя творы ў жанры драматургіі і дапамагчы папулярызацыі новай п’есы ў тэатральным асяроддзі. Конкурс спрыяе з’яўленню новых п’ес, якія адпавядаюць крытэрам сучаснага тэатра, садзейнічае пашырэнню сувязі “драматург — тэатр” і дае магчымасць тэатрам Беларусі, блізкага і далёкага замежжа азнаёміцца ​з самымі яркімі сучаснымі тэкстамі.

2. Арганізатары конкурса

3. Намінацыі

На Конкурс могуць быць прадстаўлены любыя п’есы, якія адпавядаюць пункту № 5 дадзенага Палажэння. Заснавальнікі, спонсары і партнёры Конкурсу маюць права прысуджаць спецыяльныя прызы, зацьвярджаючы ўласныя намінацыі Конкурсу. Аб’яўленне дадатковых намінацый праводзіцца са згоды большасці членаў журы.

4. Прызы

Пасля падвядзення вынікаў Конкурсу будуць уручаны наступныя прэміі: Гран-пры Конкурсу — эквівалент 1000 долараў ЗША; другая прэмія — эквівалент 500 долараў ЗША; дзьве трэція прэміі — эквівалент 250 долараў ЗША кожная. Акрамя фінансавага ўзнагароджання, ўладальнік Гран-пры атрымае Прыз “Свабодны тэатр” і Ганаровы дыплом Конкурсу, ўладальнікі другой і трэцяй прэмій — Ганаровы дыплом Конкурсу і фінансавае ўзнагароджанне.

Арганізатары пакідаюць за сабой права засноўваць спецыяльныя прызы, памяншаць альбо павялічваць колькасць прызавых месцаў. Лепшыя п’есы будуць выдадзены асобным зборнікам і рэкамендаваныя да пастаноўкі беларускім тэатрам. Таксама яны прымуць удзел у “чытках”, якія праводзяцца Гільдыяй беларускіх драматургаў і сцэнарыстаў і “Малым тэатрам”.

5. Патрабаванні да прадстаўленых на конкурс прац

Для ўдзелу ў Конкурсе прымаюцца п’есы, напісаныя на рускай альбо беларускай мовах. Месца пражывання аўтара не мае значэння пры падвядзенні вынікаў Конкурсу. П’есы павінны быць арыгінальнымі (не інсцэніроўкамі празаічных твораў і не з’яўляцца чыстымі біяграфіямі выдатных асоб), напісанымі ў апошнія два гады. На момант падачы на ​Конкурс яны не павінны ставіцца ў прафесійных тэатрах альбо публікавацца. Усе п’есы павінны мець дакладнае ўказанне на год іх стварэння.

6. Тэрміны правядзення конкурса

7. Аўтарскія правы

Арганізатары маюць права на публікацыю п’ес, якія ўваходзяць у шорт-ліст, у выніковым зборніку Конкурсу, а таксама на правядзенне публічных чытак дадзеных твораў у перыяд трох месяцаў пасля падвядзення вынікаў Конкурсу. Арганізатары публікуюць усе п’есы, якія прыйшлі на Конкурс, на афіцыйнай старонцы па адрасе www.dramaturg.org для таго, каб найбольшая колькасць людзей, якія цікавяцца драматургіяй, маглі прачытаць дасланыя працы. Любое камерцыйнае выкарыстанне п’ес, якое выходзіць за рамкі дзейнасці Конкурсу, патрабуе асаблівай дамовы з аўтарам і немагчыма без ягонай згоды.

2005: I Міжнародны конкурс сучаснай драматургіі Свабодны тэатр

Была прынята 231 п’ес 105 аўтараў з 44 гарадоў 9 краін.

Шорт-ліст: Андрэй Абросімаў, Аляксей Шчыпанаў “Нябесная, або Чатыры гадзіны з яе жыцця”, Ларыса Баклага “Мужчына шукае доўгае гучанне, жанчына змешвае фарбы”, Сяргей Гіргель “Зігмунд Фрэйд і ягоныя драўляныя салдаты”, Вячаслаў Дурненкоў “Свет моліцца за мяне”, Кіра Малініна, Юрый Прывалоўскі “Крылы аранжавай рэвалюцыі”, Алег Міхайлаў “Жарт Баха”, Наталля Мошына “Тэхніка дыхання ў беспаветранай прасторы”, Аляксандр Паўлаў “Чырвоная горка”, Павал Пражко “Вельветавыя штаны”, Павал Расолька “Дождж у снежні”, Мікалай Рудкоўскі “Уварванне”, Канстанцін Сцешык “Чырвоны капялюшык”, Ганна Яблонская “Монадыялогі”.

Вынікі

Гран-пры: Вячаслаў Дурненкоў (Тальяці) “Свет моліцца за мяне”.

II прэмія: Павал Пражко (Мінск) “Вельветавыя штаны”.

III прэмія: Наталля Мошына (Уфа) “Тэхніка дыхання ў беспаветранай прасторы”; Павал Расолька (Мінск) “Дождж у снежні”.

Спецыяльны прыз журы: Алег Міхайлаў (Санкт-Пецярбург) “Жарт Баха”.

Прыз Тома Стопарда “Яркі дэбют”: Ларыса Баклага (Гродна) “Мужчына шукае доўгае гучанне, жанчына змешвае фарбы”.

Прыз грамадзянскай ініцыятывы Мы памятаем Пераадоленне: Павал Пражко (Мінск) “Вельветавыя штаны”.

Прыз “Новай газеты” “Тыя ж літары — іншыя словы”: Мікалай Рудкоўскі (Мінск) “Уварванне”.

Прыз “Малога тэатра” “Інтэрпрэтацыя”: Канстанцін Сцешык (Мінск) “Чырвоны капялюшык”.

Прыз часопіса “Сучасная драматургія” — публікацыя п’ес: Вячаслаў Дурненкоў (Тальяці) “Свет моліцца за мяне”, Наталля Мошына (Уфа) “Тэхніка дыхання ў беспаветранай прасторы”, Алег Міхайлаў (Санкт-Пецярбург) “Жарт Баха”, Аляксандр Паўлаў ( Кастрама) “Чырвоная горка”. 

2006: II Міжнародны конкурс сучаснай драматургіі “Свабодны тэатр”

Старшыня журы: Павал Руднеў, крытык, арт-дырэктар Тэатральна-культурнага цэнтра ім. Ус. Мейерхольда (Расія). Члены журы: Ноа Бірксцед-Брын, рэжысёр, тэатральны менеджэр (Велікабрытанія); Андрэй Валчанскі, намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Сучасная драматургія” (Расія); Дайніс Грынвалд, кіраўнік Гільдыі драматургаў Латвіі (Латвія); Інгрыд Дауноравічутэ, тэатральны менеджэр (Літва); Аляксей Кабешаў, дырэктар “Тэатральнага таварыства 814” Алега Меньшыкава (Расія); Андрэй Каляда, прафесар тэатральнага аддзялення Беларускай акадэміі мастацтваў (Беларусь); Максім Курачкін, драматург (Украіна); Вадзім Ляванаў, драматург, тэатральны менеджэр (Расія); Андрэй Масквін, тэатральны менеджэр, педагог (Польшча); Агнэшка Піатровска, перакладчык (Польшча); Мікалай Халезін, драматург, мастацкі кіраўнік “Свабоднага тэатра” (Беларусь); Ірына Халіп, журналіст, уласны карэспандэнт “Новай газеты” у Беларусі (Беларусь); Уладзімір Шчэрбань, рэжысёр Беларускага свабоднага тэатру (Беларусь).

Была прынятая 251 п’еса 170 аўтараў з 68 гарадоў 12 краін.

Шорт-ліст: Леанід Андронаў “Маналогі пра карму паспяховасці”, Мікіта Асташын “Нейтральная паласа”, Дыяна Балыка “Матухна”, Фларыд Булякоў “Справа святая”, Міхаіл Дурненкоў “Дарогі на склад”, Юлія Качалкіна “Рэдакцыя”, Юры Клаўдзіяў, Анастасія Маскаленка “Парсючок і Карасёнок”, Аляксандр Калеснік “Аўтарскі праект”, Мікалай Пінчук “У паддоне”, Павал Пражко “Трусы”, Наталля Пяткіна “Грамадства для гадзін з боем”, Ганна Саламянская “Галошыкі”, Аляксей Шчэрбак “Злавіць апостала”, Ганна Яблонская “Дзверы”, Яугень Л. “Беларусь”.

Вынікі

Гран-пры: Павал Пражко (Беларусь) “Трусы”.

II прэмія: Юрый Клаўдзіяў і Анастасія Маскаленка (Расія) “Парсючок і Карасенок”.

III прэмія: Аляксандр Калеснік (Украіна) “Аўтарскі праект”, Наталля Пяткіна (Расія) “Грамадства для гадзін з боем”.

Спецыяльны прыз журы: Яугень Л. (Беларусь) “Беларусь”.

Прыз Тома Стопарда “Яркі дэбют”: Юлія Качалкіна (Расія) “Рэдакцыя”, Ганна Саламянская (Беларусь) “Галошыкі”.

Прыз часопіса “Сучасная драматургія” — публікацыя п’ес: Міхаіл Дурненкоў “Дарогі на склад”, Фларыд Булякоў “Справа святая”, Леанід Андронаў “Маналогі пра карму паспяховасці”, Аляксей Шчэрбак “Злавіць апостала”, Мікалай Пінчук “У паддоне”, Юрый Клаўдзіяў, Анастасія Маскаленка “Парсючок і Карасёнок”.

Лепшая п’еса ў перакладзе: Пшэмыслаў Войчэшэк “Made in Poland” (пер. Ірына Кісялёва).

Прыз грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем” “Пераадоленне”: Уладзімір Шчэрбань, рэжысёр Беларускага свабоднага тэатру. 

20070202-9_st

Уладальнік гран-пры Павал Пряжко / фота charter97.org

2007: III Міжнародны конкурс сучаснай драматургіі “Свабодны тэатр”

Шорт-ліст: Ніна Беляніцкая “Вечныя людзі (На ганку тваім)”, Дэбора Брэворт “Жанчыны Локербі”, Міхаіл Дурненкоў “Хлам”, Людміла Духаніна “Фантазіі Лізы”, Махамед Касімі “Святая зямля”, Гельмут Кул “Гарыла”, Сяргей Мядзведзеў “Уяўленне пра каханне”, Кацярына Маклокава “Поле цудаў”, Аляксандра Чычканава “Йо-йо і лялька Іра”, Аляксей Шчэрбак “Паўстанак”, Ганна Яблонская “Відэакамера”, Яро “ІТ”.

Вынікі

Гран-пры: Аляксей Шчэрбак (Латвія) “Паўстанак”.

II прэмія: Махамед Касімі (Францыя) “Святая зямля”.

III прэмія: Ніна Беляніцкая (Расія) “Вечныя людзі (На ганку тваім)”, Дэбора Брэворт (ЗША) “Жанчыны Локербі”.

Спецыяльны прыз журы: Ганна Яблонская (Украіна) “Відэакамера”.

Прыз Тома Стопарда “Яркі дэбют”: Людміла Духаніна (Расія) “Фантазіі Лізы”, Кацярына Маклокава (Беларусь) “Поле цудаў”.

Спецыяльная згадка: Гельмут Кул (Чэхія) “Гарыла”, Канстанцін Сцешык (Беларусь) “ВЫКЛ”.

Прыз грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем” “Пераадоленне”: Павал Родак-Гарадніцкі, Яна Русакевіч, Алег Сідорчык, Ганна Саламянская, Дзяніс Тарасенка, Марына Юрэвіч, акцёры Беларускага свабоднага тэатру.

2008: IV Міжнародны конкурс сучаснай драматургіі “Свабодны тэатр”

Уведзена новая намінацыя “П’есы малых формаў, ці эксперыментальныя тэксты для тэатра”. Старшынёй асноўнага журы конкурсу гэтага года стаў кіраўнік Латышскай гільдыі драматургаў і сцэнарыстаў Дайніс Грынвалдс. Старшынёй малога журы ў намінацыі “П’есы малых формаў і эксперыментальныя тэксты для тэатра” — драматург Мікалай Халезін.

Шорт-ліст: намінацыя “П’еса вялікага фармату” — Крыстафер Чэн “Ва ўладзе лічбаў”, Віктар Калітвянскі “Возчык”, Птысман Рэ, Рыбман Понтакідай “Дацкі двор часоў Гамлета-2” (трылогія), Сяргей Мядзведзеў “Жонка”, Марэк Мадзялеўскі “Каранацыя”, Дзмітры Карапузаў “Хто любіць Панкратава?”, Марыя Раждзественская “Куды сышоў Леслі Хауард?”, Аляксей Шчэрбак “Нябёсы за паваротам”, Войцэх Томчык “Нюрнберг”, Ганна Данатава “Мішкіна шчасце”, Ганна Яблонская “Пустак”, Уладзімір Самойленка “Паўночнае ззянне”, Арцём Святліцкі “Саламяная ўдава”, Дзмітры Маёраў і Алена Чубарава “Стоадсоткавае трапленне пальцам у неба”, Баса Дзанікашвілі “Сулико”, Антон Снотаў “Yellow Submarine”; намінацыя “П’еса малой формы і эксперыментальны тэкст для тэатра” — Георгі Ягоркін “Шкада спаленую зажыва Жанну”, Наталля Новак “Люстра, альбо Убачыць трафальгаму і памерці”, Аляксандра Бічава “Ідэальны мужчына”, Канстанцін Сцешык “Кароткачасовая”, Аляксандр Югаў “Машыніст”, Аляксандр Мірро “Сямейная вячэра”, Алена Шклоўская “Хуткую выклікалі?”, Ганна Данатава “Бабулька і смерць”, Кірыл Молеў “Тэхпадтрымка”, Уладзімір Самойленка “Чалавек, асліныя вушы”, Ірына Гарунова “Пачвара, ці…”, Ягор Чарлак “Valenki.ru”.

Вынікі

Намінацыя “П’еса вялікага фармату” — Гран-пры: Уладзімір Самойленка (Украіна, Харкаў) “Паўночнае ззянне”.

II прэмія: Крыстафер Чэн (ЗША) “Ва ўладзе лічбаў”.

III прэмія: Дзмітры Карапузаў (Расія, Новаваронеж) “Хто любіць Панкратава?”, Марыя Раждзественская (Расія, Масква) “Куды сышоў Леслі Хауард?”.

Намінацыя “П’еса малой формы, ці эксперыментальны тэкст для тэатра” — I прэмія: Аляксандр Мірро (Расія, Масква) “Сямейная вячэра”.

II прэмія: Наталля Новак (Ізраіль, Рамат Ган) “Люстра, альбо Убачыць трафальгаму і памерці”.

III прэмія: Георгій Ягоркін (Расія, Магнітагорск) “Шкада спаленую зажыва Жанну”.

Прыз Тома Стопарда “Яркі дэбют”: Ганна Данатава (Расія, Растоў-на-Доне) “Бабулька і смерць” і “Мішкіна шчасце”, Антон Снотаў (Беларусь, Мінск) “Yellow Submarine”.

Спецыяльны прыз журы “Лепшая п’еса для дзяцей і дарослых”: Ганна Данатава (Расія, Растоў-на-Доне) “Мішкіна шчасце”. Спецыяльны прыз журы “Выказванне”: Войцэх Томчык (Польшча) “Нюрнберг”.

Прыз часопіса “Сучасная драматургія” — публікацыя п’ес: Наталля Новак (Ізраіль, Рамат Ган) “Люстра, альбо Убачыць трафальгаму і памерці”, Ягор Чарлак (Расія, Чэлябінск) “Valenki.ru”, Ганна Яблонская (Украіна, Адэса) “Пустак”, Кірыл Молеў (Расія, Масква) “Тэхпадтрымка”, Сяргей Мядзведзеў (Расія, Растоў-на-Доне) “Жонка”.

Спецыяльная згадка журы: Віктар Калітвянскі (Расія, Масква) “Возчык”, Арцём Святліцкі (Расія, Новоуральск) “Саламяная ўдава”.

Прыз грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем” “Пераадоленне”: Алег Сідорчык, акцёр Беларускага свабоднага тэатру. 

Golf-drama-700

2009/2010: V Міжнародны конкурс сучаснай драматургіі “Свабодны тэатр”

Цалкам змянілася структура журы. Іх стала тры: журы намінацыі “П’еса вялікага фармату”, журы намінацыі “П’еса малога фармату і эксперыментальны тэкст для тэатра” і дзіцячае журы (прыз “Лепшая п’еса для дзяцей і дарослых”).

Шорт-ліст: намінацыі “П’еса вялікага фармату” — Ягор Чарлак “Град нетутэйшы”, Аляксандр Малчанаў “Канцэрт для мясцовых”, Ганна Данатава “Кацяня на слупе, або Метадам “дотыка”, Булат Шырыбазараў “Курачка”, Дзмітры Ішчанка “Мікравалноўка”, Рахіль Гурэвіч “Восеньскія замаразкі”, Ягор Чарлак “Ракавыя шыйкі”, Дар’я Стокер “Слепата”, Кшыштаф Бізэ “Таксіны”, Віктар Калітвянскі “Уцечка”, Ганна Батурына “Франтавічка”, Ганна Яблонская “Чацкі”; намінацыя “П’еса малой формы, ці эксперыментальны тэкст для тэатра” — Ганна Ахмадуліна і Аляксей Двоеглазаў “Белы параходзік”, Барыс Грынберг “Па-за”, Алена Ерпылева “Жыццё без тармазоў”, Дзяніс Рэтра “Заімка” Любава”, Рыма Ушкевіч “Добры чалавек з маленькай еўрапейскай краіны”, Андрэй Крупін “Месяц і транcформер”, Ганна Бяроза “Мімалётам”, Sher Geen “Вельмі не тэатральныя п’есы-3”, Уладзімір Зуеў “Партыя”, Керэн Клімоўскі “Рада”, Ганна Шаўчэнка “Прас”, Ганна Данатава “Шасцёрка”.

Вынікі

Намінацыя “П’еса вялікага фармату” — Гран-пры: Віктар Калітвянскі “Ўцечка”.

II прэмія: Ягор Чарлак (Генадзь Грыгор’еў) “Град нетутэйшы”.

III прэмія: “Кацяня на слупе” Ганна Данатава.

Спецыяльны прыз журы: Дар’я Стокер “Слепата”.

Намінацыя “П’еса малой формы і эксперыментальны тэкст для тэатра” — I прэмія: Sher Geen (Валеры Шаргін) “Вельмі не тэатральныя п’есы-3”. II прэмія: Уладзімір Зуеў “Партыя”.

III прэмія: Ганна Шаўчэнка “Прас”, Керэн Клімоўскі “Рада”.

Спецыяльны прыз журы: Алена Ерпылева “Жыццё без тармазоў”.

Прыз Тома Стопарда “Яркі дэбют”: Рыма Ушкевіч “Добры чалавек з маленькай еўрапейскай краіны”.

Прыз акцёраў “Свабоднага тэатра” “Аўтар, пішы!”: Алена Шахновская “Поры дня”.

Прыз дзіцячага журы “Выбар дзяцей”: Павал і Зульфія Зорыны “Сляпая і Нямы”, Андрэй Асіненка “Чокала”.

Прыз грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем” “Пераадоленне”: Лаўр “DJ Laurel” Бержанін 

Обладатель гран-при в номинации «эксперымент» Валеры Шаргін / фота charter97.org

Уладальнік гран-пры ў намінацыі «эксперымент» Валеры Шаргін / фота charter97.org

2011: VI Міжнародны конкурса сучаснай драматургіі “Свабодны тэатр”

Было прынята 54 п’есы ў намінацыі “П’еса вялікага фармату”, і 71 п’еса ў намінацыі “П’еса малой формы, ці эксперыментальны тэкст для тэатра”.

Шорт-ліст: намінацыі “П’еса вялікага фармату” — Рыма Ушкевіч “Бездакорны”; Олжас Жанайдараў “Бир, еки, уш”, Мікалай Рудкоўскі “Бог козыту”, Вадзім Леванаў “Герантафобія і інш.”, Ягор Чарлак “Іпатэка і Вера, маць яе”, Сяргей Руббэ “Карпуша forever”, Кацярына Васільева “Любі мяне моцна”, Аляксандр Малчанаў “Нападаючы”, Герман Грэкаў, Юры Муравіцкі “Неверагодныя прыгоды Юлі і Наташы”, Мікалай Еўцюхоў “Чужы”, Аляксандра Калеснікава, Сямён Попадюк “Зніклыя”, Андрэй Стаднікаў “Смерць Андрушы”, Марына Крапівіна “Ставангер”; намінацыя “П’еса малой формы, ці эксперыментальны тэкст для тэатра” — Марыя Апраксіна “Без слёз — не зірнеш”, Нікі Чывеларок “Вялікая чыстая любоў”, Ганна Данатава “У маёй сэксуальнасці вінаватая котка”, Канстанцін Салавьенка “Галоднае каханне”, Вячаслаў Кабякоў “Нічога страшнага”, Ігар Паласуеў “Аднаактовая п’еса пра тое, як хтось патрывожыў час”, “П’еса пра геніяў і злыдняў ў трох дзеяннях”, “П’еса пра каханне ў трох дзеяннях з пісталетамі”, Яўген Віхараў “Разлюбіла”, Юлія Галаванава “Сястра. Мусульманка. Руская”, Віктар Красоўскі “Сітуацыя № 2222”, Мікіта Валадзько “Сталін. Малалецтва. Гітлер”, Керэн Клімоўскі “Тое вячэрняе невыказанае святло”, Аляксей Рымаў “Што з Вашымі каленамі?”, Юлія Іанушайтэ “Я салдат, мама!”.

Вынікі

Намінацыя “П’еса вялікага фармату” — Гран-пры: Олжас Жанайдараў “Бир, еки, уш”.

II прэмія: Марына Крапівіна “Ставангер”, Вадзім Леванаў “Герантафобія і інш.”.

III прэмія: Кацярына Васільева “Любі мяне моцна”, Аляксандра Калеснікава, Сямён Пападзюк “Зніклыя”.

Намінацыя “П’еса малой формы і эксперыментальны тэкст для тэатра” — I прэмія: Юлія Іанушайтэ “Я салдат, мама!”.

II прэмія: Ганна Данатава “У маёй сэксуальнасці вінаватая котка”, Керэн Клімоўскі “Тое вячэрняе невыказанае святло”.

III прэмія: Мікіта Валадзько “Сталін. Малалецтва. Гітлер”, Вячаслаў Кабякоў “Нічога страшнага”.

Спецыяльны прыз журы: Алена Ерпылёва “Жыццё без тармазоў”.

Прыз Тома Стопарда “Яркі дэбют”: Андрэй Стаднікаў “Смерць Андрушы”.

Прыз дзіцячага журы “Выбар дзяцей”: Аляксандр Панамароў “Сказ пра слаўнага ваяру Ягорку з Дона хуткага з горада Цешава”.

[1] http://www.charter97.org/bel/news/2005/03/02/dramaturg.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>