Чыткі п’ес “Жывёла” і “Маналогі вагіны” у межах арт-праект “Гвалт ёсць вораг права. VIS LEGIBUS EST INIMICA”

Пятница, Ноябрь 22, 2013 | ТЭГІ: выстава , канцэрт , чыткі

25 лістапада ў прасторы ЦЭХ, (пр. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П. Броўкі), далёкі пад’езд, 2-гі паверх) стартуе арт-праект “Гвалт ёсць вораг права. VIS LEGIBUS EST INIMICA”.

Мэта гэтага праекта складаецца ў прыцягненні ўвагі да асэнсавання і неабходнасці абмеркавання праблемы абыякавасці да праявы гвалту ў адносінах да жанчын у Беларусі і да адсутнасці бачнай рэакцыі на яго, а таксама ў прапагандзе актыўнага рэагавання на розныя праявы гендэрнай гвалту.

У рамках праекта будуць прадстаўлены:

1. Фотавыстава “Каля нуля” Марыны Бацюковай
2. Фотавыстава Cause of Death: Woman (“Прычына смерці: Жанчына”)
3. Калажы і арт-аб’екты мастачак Антаніны Слабодчыкавай, Ліліі Бусаравай і Вольгі Сямашка
4. Інфаграфіка (аўдыт бяспекі тэрыторыі і інш.) Таісіі Забелавай
5. Відэапрацамі “Боль” (2011 ) мастачкі Марыны Віннік, якая ўвайшла ў шорт-ліст прэміі Кандзінскага
6. Плакат мастачкі Марыны Напрушкінай

9

Чытка “Жывёлы” падчас прэзентацыі зборніка “Мёртвы сезон”. На фота Д.Тарасенка

Мерапрыемствы ў рамках праекта:

25 лістапада

19:00 — адкрыццё выставы. Прывітальнае слова Пасла Вялікабрытаніі з жонкай, організатарак і удзельніц праекта

20:00 — дабрачынны канцэрт (квіток 50 000 руб.). Музычна-паэтычны пратэст Дзіты Дзежынскай і Каці Пытлевай “Ўспышкі” (promo- version). HUMMUSKISS acoustic cover-duo Валерыі Валадзько і Ромы Сухоцкага.

26 лістапада

19:00 — чытка п’есы Юліі Шаўчук “Жывёла” пры ўдзеле Яны Русакевіч, Марыны Юрэвіч і Дзяніса Тарасенка. Рэж. У.Шчэрбань. Дыскусія.

27 лістапада

19:00 — чытка п’есы: выбранае “Маналогі вагіны”. Дыскусія

29 лістапада

15:00 — паказ фільма “Часы матылькоў” (2001, ЗША-Мексіка, 95 хв.). Дыскусія.

30 лістапада

19:00 — паказ фільма “Палітэх” (2009, Канада, 77 хв.). Дыскусія.

1 снежаня

12:00 — майстар-клас Яўгеніі Назаравай, выкладчыцы ёгі: “Прыход да сябе сапраўднай. Старажытная мудрасць ёгі ў дапамогу Жанчыне”

14:00 — воркшоп “З мілым рай і ў сіняках?: Гвалт над жанчынамі ў народным фальклоры” ( стварэнне ўласных » крылатых фраз» і нанясенне іх з дапамогай трафарэтаў на ўжо гатовыя сумкі).

У народным фальклоры гвалт з’яўляецца не толькі апраўданым, але і неабходным, напрыклад, калі муж “павучае” сваю жонку (“б’е — значыць любіць”). На воркшопе мы прапануем паразважаць над вядомымі прыказкамі і прымаўкам , у якіх закранаецца тэма гвалту над жанчынамі. Кожнай удзельніцы/ку будзе прадастаўлена магчымасць скласці ўласныя “крылатыя фразы” па матывах народных (напрыклад, з мілым рай і ў сіняках) і нанесці іх з выкарыстаннем трафарэтаў на ўжо гатовыя сумкі.

Арганізатары: ГА “Радзіслава”, Гендэрны маршрут

У любым грамадстве жанчыны ў той ці іншай ступені падвяргаюцца фізічнаму, сэксуальнаму, эканамічнаму і псіхалагічнаму гвалту, незалежна ад іх матэрыяльнага або грамадскага становішча ці паходжання.

Менавіта таму 25 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын, і ў гэты дзень стартуюць “16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендэрнага гвалту”.

cech_kak-dobratsa-01

.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>