11 лістапада — прэзентацыя зборніка “Мёртвы сезон”

Среда, Ноябрь 6, 2013 | ТЭГІ: дыскусія , чыткі

11 лістапада, панядзелак, 18-00
“ЦЭХ” (былое МЕ100, пр. Незалежнасці, 58, к.6, праход праз вул. П.Броўкі, дальні пад’езд, 2 паверх)

запрашаем на прэзентацыю зборніка новай драмы Беларусі “Мёртвы сезон”.

Напрыканцы кастрычніка на мультылэйбле “Пяршак” часопіс 34mag.net выдаў зборнік новай драмы з Беларусі.  “Мёртвы сезон”   гэта дзевяць драматургічных тэкстаў ад васьмі сучасных аўтараў: Паўла Пражко, Канстанціна Сцешыка, Дзмітрыя Багаслаўскага, Паўла Расолькі, Яро, Юліі Шаўчук, Тані Арцімовіч і Рымы Ушкевіч.

“Мёртвый сезон” — магчыма, адна з самых важных кніг, якія выходзілі ў Беларусі за апошні час.

Дзякуючы змешчаным у зборніку тэкстам можна атрымаць даволі дакладнае ўяўленне не толькі пра стан нашай “новай драмы”, але і пра тое, як і з кім побач мы жылі апошнім часам і да чаго гэта прывяло“, — гаворыцца ў прадмове да выдання.

Рэдакцыя 34mag.net разам з платформай перфарматыўных практык “зЕрне” ладзіць афлайн-прэзентацыю зборніка, на якой акторы “Свабоднага тэатра” прачытаюць урыўкі некаторых п’ес, а пасля адбудзецца абмеркаванне і гутарка з драматургамі.

Запрашаем усіх зацікаўленых у сучасным стане беларускай драматургіі!

У той жа дзень а 16:00 адбудзецца дыскусія “Альтэрнатыўны тэатральны рух у Беларусі: што і для чаго?”.

Мадэратар абедзвюх дыскусій — Таня Арцімовіч.

Уваход вольны!.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>