“Мёртвы сезон”. Зборнік новай драмы з Беларусі

Среда, Октябрь 30, 2013 | ТЭГІ: новая п'еса

На мультылэйбле “Пяршак” 34mag.net выходзіць зборнік новай драмы з Беларусі.“Мёртвый сезон” – гэта дзевяць драматургічных тэкстаў ад васьмі сучасных аўтараў. Назавем іх імёны: Павал Пражко, Канстанцін Сцешык, Дзмітрый Багаслаўскі, Павал Расолька, Яро, Юлія Шаўчук, Таня Арцімовіч і Рыма Ушкевіч.

“Мёртвый сезон” — магчыма, адна з самых важных кніг, якія выходзілі ў Беларусі за апошні час. Дзякуючы змешчаным у зборніку тэкстам можна атрымаць даволі дакладнае ўяўленне не толькі пра стан нашай “новай драмы”, але і пра тое, як і з кім побач мы жылі апошнім часам і да чаго гэта прывяло.

Гэта тое, у чым беларуская новая драма дае фору, напрыклад, айчыннай мастацкай прозе. Тэкст за тэкстам, вопыт за вопытам, новая плынь беларускіх драматургаў з археалагічнай акуратнасцю раскопвае нашу рэальнасць, нічога не пакідаючы незаўважаным.

Гэта асаблівы ўзровень зроку і таленту — разгледзець у “звычайным” сімвалы і знакі, счытваючы якія ты адчуваеш імгненную рэакцыю пазнавання. Да таго ж, “Мёртвый сезон” — гэта яшчэ і цікавае чытво.

Рэдакцыя пакідае за чытачом зборніка права яго “не адужаць”, але настойліва раіць зрабіць гэтую спробу. Пампуй і чытай ТУТ.

Пра новую драму чытайце  —  “Гвалтам на гвалт, або Мастацтва з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй”.

mertvyj_sezon.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>