Купалаўскі тэатр: прэм’ера п’есы-дакумэнту “Ў жніўні 36-га”

Вторник, Октябрь 15, 2013 | ТЭГІ: архіў

Архіў! “Наша ніва”, 15.11.2002

1936 год. Менск. Рэпрэсіі супраць пісьменьнікаў у самай сіле. НКВДразгортвае “справу Клімковіча” — тагачаснага старшыні СП і будучага аўтара гімну БССР. На допыты цягаюць Купалу, Коласа, Глебку.
Для В.Скалабана гэта ня першая спроба прарыву ў літаратурныя праекты. За плячыма ў гісторыка — сцэнары пяці дакумэнтальна-гістарычных фільмаў, прысьвечаных Янку Купалу, У.Ігнатоўскаму, З.Жылуновічу. Фота BARCnews

Для В.Скалабана гэта ня першая спроба прарыву ў літаратурныя праекты. За плячыма ў гісторыка — сцэнары пяці дакумэнтальна-гістарычных фільмаў, прысьвечаных Янку Купалу, У.Ігнатоўскаму, З.Жылуновічу. Фота BARCnews

Тым самым часам ствараецца “Ліст беларускага народу вялікаму Сталіну”…18 лістапада на Малой сцэне Купалаўскага тэатру можна будзе адчуць атмасфэру тых часоў. Купалаўцы інсцэнуюць пратакол допыту. Трупа рыхтуе прэм’еру п’есы-дакумэнту “Ў жніўні 36-га”. На жаль, гледачы пабачаць не пастановачную дзею (спэктакль), а толькі інсцэнаваньне — чытаньне па ролях, “у асобах”.

Аўтарам п’есы на афішах ды ў праграмках пазначаны вядомы гісторык Віталь Скалабан. Але сам ён ад гэтага сьціпла адмаўляецца: “Я ня здольны так прыдумаць: проста ўзяў стэнаграму допыту, якая захавалася ў архівах, і падаў яе”. Тыя дакумэнты В.Скалабан выявіў ў Нацыянальным архіве, рыхтуючы чарговы том Збору твораў Я.Купалы. “Да мяне ніхто з дасьледчыкаў тую стэнаграму не глядзеў”, — сьцьвярджае гісторык. У п’есе будзе выкарыстаны, натуральна, ня ўвесь дакумэнт, а толькі ягоныя фрагмэнты. Цалкам ён друкаваўся ў “Звяздзе” на пачатку чэрвеня. Для агучваньня на сцэне матэрыялы НКВДсцкага сьледзтва пераклалі па-беларуску.

“Ну немагчыма, каб Купала гаварыў па-расейску — неяк гэта ненатуральна”, — кажа загадчыца літаратурнай часткі тэатру Марына Бартніцкая.

Таксама ў часе інсцэнаваньня будуць выкарыстаныя часткі “Ліста беларускага народу…”. Вершы прагучаць разам з музыкай Васіля Залатарова — адмыслова для іх напісанай у 1930-х араторыяй. Ноты і апісаньне араторыі (5 хораў, 4 аркестры) В.Скалабан выявіў у Музэі-архіве літаратуры і мастацтва.

Праўкі ў тэкст п’есы ўносяцца амаль кожны дзень — ходзяць чуткі, што “пад нож” пойдзе нават сюжэт з Клімковічам. Так што пакуль цяжка дакладна акрэсьліць, што ж пабачаць гледачы. “Думаю, што будзе цікава, бо нам самім вельмі падабаецца тое, што мы робім”, — кажа М.Бартніцкая.

Мастацкі кіраўнік тэатру Валеры Раеўскі лічыць, што гэтае інсцэнаваньне можа надоўга трапіць на афішу Купалаўскага:

“Калі будзе зацікаўленасьць, калі Народны Фронт масава прывядзе сваіх прыхільнікаў… Магчыма, тады ператворым інсцэнаваньне ў пастаноўку”.

Адам Воршыч

Крыніца // “Наша ніва”, 15.11.2002

На вокладцы Янка Купала, arche.by

 .

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>