АНДРЭЙ САЎЧАНКА

Вторник, Октябрь 8, 2013 | ТЭГІ: новая п'еса

Нарадзіўся ў 1975 годзе ў Мінску. Атрымаў адукацыю ў Беларускай Акадэміі Мастацтваў па спецыяльянасьці “Рэжысура драмы”, майстэрня Лідзіі Манаковай (2000). Стварыў і ўзначаліў TEATRKOMPANIA ў Менску (2006-2012), прыватныя акторскія курсы АРТФАКТАР (з 2013 года).

П’еса “Бі-Лінгвы, ці Кураня з сэрцам” атрымала дыплом Х-га інтэрнацыянальнага фестывалю студэнцкіх тэатраў “Тэатральны Куфар” (2013) за ўдзел у праекце КуфарДрамаЛаб і перамагла ў конкурсе “Сучасная Беларуская Грамадзянскасць” (2013). У 2015 годзе спектакль “Бі-Лінгвы, ці Кураня з сэрцам” (рэж. А.Саўчанка) удзельнічаў у праграме “Маска Плюс” Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Залатая Маска” (Масква).

Аўтар фота Вольга Савіч

Слухаць mp3. Чытае А.Саўчанка.

 

Маналог 1. 

Хто я такі? Што я ведаю пра сябе? Я нарадзіўся на гэтай зямлі, аб якой ведаю зусім ня шмат, з якой мне хочацца з’ехаць, але якую люблю і буду любіць усё сваё жыццё. Я амаль што нічога не раблю для яе, але і шкоды вялікай ёй, мне так здаецца, не прыношу. Я амаль што нічога ня маю — грошаў, заробкаў, асабістага жытла, маёмасці, перспектыў і надзей, але, разам з тым, я маю так многа — каханую, блізкіх і родных людзей, цікавую справу, магчымасць вандраваць і наведваць дом свайго дзеда, любімыя кніжкі, фільмы, музыку.

Я амаль ня ведаю сваёй гісторыі…

Спампаваць (344 kb) 

.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>