6 лістапада − бута перформанс Ірыны Ануфрыевай VOID

Вторник, Октябрь 8, 2013 | ТЭГІ:

6 лістапада, 19-00
ЦЭХ (былое МЕ100, пр. Незалежнасці, 58, к.6 ( праход праз вул. П.Броўкі), далёкі пад’езд, 2 паверх)

Ірына Ануфрыева
VOID (бута перформанс)

Танец і харэаграфія: Ірына Ануфрыева (Беларусь / Швецыя)

Кампазітар, “Schrei 27”: Дыяманда Галас (ЗША)

Візуальны дызайн: Йоана Бодзек (Швецыя)

У гэтай працы Ірына Ануфрыева даследуе ўразлівасць любой жывой істоты, пастаўленай на грань свайго існавання, істоты, якая сутыкаецца з рэальнасцю і праяўляе сябе ў экстрэмальнай сітуацыі.

Катаванне, ізаляцыя, траўма, фізічнае знясіленне, посттраўматычны стан, ўспаміны, якія пераследуюць з мінулага − з’яўляюцца тэмамі гэтай працы.
Фестиваль-Пластформа-Ирина-Ануфриева-9963

VOID у межах “ПлаSтформа-Мінск-2013”, фота А.Сталяроў

“Schrei 27” была напісана Дыямандай Галас для аднаго голасу. Галасавыя партыі запісваліся з выкарыстаннем прынцыпаў кальцавой мадуляцыі і акустычнага эфекту Дэлея (затрымкі), каб далей праігрывацца ў квадрафанічнай схеме. Гэтая праца ўпершыню кампазітарам была прадстаўлена гледачу ў поўнай цемры ў Нью-Ёрку ў 1996 годзе.

“Выкарыстанне Ірынай Ануфрыевай “Schrei 27”  для яе перформансу VOID робіць мне вялікі гонар. Яе трагічны твар дэфармаваны альбо застыў ад трасфармацыі, нанесенай ёй − жаху, сведкамі якога мы не былі. Траўма, заразілая яе, − гэта пульсавалы шнар”.
Дыяманда Галас
buckle_01hires_bw

Дыяманда Галас / фота Kristofer Buckle

Касцюм для VOID зроблены з частак для японскага кімано і з’яўляецца працягам Ki — mono Reconstruction Project, над якім Йоана Бодзек працуе з 2010 года.

Пры падтрымцы The Swedish Arts Grant Committee і Längmanska kulturfonden . Асаблівая падзяка Таццяне Арцімовіч, Маціясу Весцеліусу і Святлане Ярковіч .

Аўтар афішы Тоня Гольмант.

Квіток: 50 тыс. б.р.

Падзея на facebook. Інфалінія : +37529 3592360

Паглядзець урыўкі з перформанса можна ТУТ. Нагадваем таксама, што 8 і 9 лістапада адбудзецца двухдзённы майстар-клас Ірына Ануфрыевай “Цела і прастора. Святкаванне адзінства”. Падрабязней ТУТ.

Ірына Ануфрыева нарадзілася ў Беларусі, вучылася ў студыі тэатра “ІнЖэст” (Беларусь), была вучаніцай і танцорам SU-EN Butoh Company (Швецыя). Працуе як незалежны танцор, харэограф і мастак перформансу. Жыве ў Стакгольме (Швецыя)..

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>