2012

Пятница, Июнь 21, 2013 | ТЭГІ: таймлайн , хроніка

СТУДЗЕНЬ

– 18–19 студзеня — майстар-клас Івана Вырыпаева “Успрыняцце сучаснасці”. ЦБДіР, Мінск.

 

ЛЮТЫ

– 15 лютага — “чытка” п’есы “Танец Дэлі” Івана Вырыпаева, рэж. Віка Белякова. ЦБДіР, Мінск.

– 8 лютага — прэм’ера спектакля “Літаркі” Юллі Чарняўскай, рэж. Кацярына Аверкава. МАДТ (Малая сцэна), Магілёў.

– з 27 лютага (па 3 сакавіка) — “чыткі” сучасных нямецкіх п’ес. Ніно Харатышвілі “Лів Штайн”, рэж. Ігар Пятроў; Марыўс фон Майенбург “Камень”, рэж. Наталля Слашчова; Дэа Лоэр “Злодзеі”, рэж. Валянціна Белахвосцік; Паўль Брадоўскі “Дождж у Нойкёльне”, рэж. Алена Плютава; Дэа Лоэр “Злодзеі”, рэж. Таня Арцімовіч; Ніс-Момэ Штокман “Карабель не прыйдзе”, рэж. Канстанцін Воранаў; Фальк Рыхтэр “У надзвычайным палажэнні”, рэж. Аляксандр Марчанка; Роланд Шымельпфеніг “Залаты дракон”, рэж. Алег Жугжда. У межах праекту “ШАГ-4”. ЦБДіР, Інстытут імя Гётэ, Мінск.

 

САКАВІК

– Майстэрня маладой рэжысуры на VII Міжнародным моладзевым форуме “M.@rt.кантакт”. Эскіз да спектакля, рэж. Марцін Грунхайт (Германія), сумесна з акцёрамі МАДТ. МАДТ (Малая сцэна), Магілёў.

– 23 сакавіка — прэм’ера спектакля “Гаспадар кавярні” Павал Пражко, рэж. Кацярына Аверкава. У межах VII Міжнароднага моладзевага форума “M.@rt.кантакт”. Магілёў.

– 27 сакавіка — прэм’ера спектакля “Ліфт” Юллі Чарняўскай, рэж. Галіна Чарнабаева. РТБД, Мінск.

 

КРАСАВІК

− 4 красавіка — “чытка” п’есы Дзмітрыя Багаслаўскага “Любоў людзей”, рэж. Люда Разумовіч. Дом культуры, Вілейка.

− старт драматургічнай лабараторыі “Drama.by” на базе online-платформы. Галоўная ўмова — напісаць за адведзены тэрмін (42 дня) новую п’есу ці новы сцэнарый, выкладваючы кожны тыдзень паэтапныя вынікі (кожны ўрывак павінен быць працягам папярэдняга) ў ЖЖ-блозе. Куратар: Дзмітры Багаслаўскі. ЦБДіР, Мінск.

– 22 красавіка — сустрэча-лабораторыя “Пытанні тэмы і сюжэта ў тэатры”. Кіраўнік — драматург Герхард Майстэр (Швейцарыя). ЦБДіР, Мінск.

 

ТРАВЕНЬ

– 21–25 траўня — Міжнародная драматургічная лабараторыя. Куратар: драматург Міхаіл Дурненкоў (Расія). Тандэм з маладых драматургаў і рэжысёраў напісаў п’есы: “Памёр, але ўсё яшчэ дыхаю” (драматург — Насця Таранко, рэжысёр — Алена Плютава), “Што гэта, тата?” (драматург — Матыльда Шор, рэжысёр — Таццяна Навумава), “Гэта ўсё яна” (драматург — Андрэй Іваноў, рэжысёр — Таццяна Ларына), “Знешнія пабочныя” (драматург — Дзмітры Багаслаўскі, рэжысёр — Вольга Саратокіна),  “Patris” (драматургі — Сяргей Анцалевіч, Дзмітры Багаслаўскі, Віктар Красоўскі). Астрашыцкі гарадок.

– 18 траўня — “чытка” п’есы Дзмітры Багаслаўскага “Любоў людзей”, а таксама прэзентацыя п’ес, напісаных падчас online-праекта “Drama.by” (рознай ступені завершанасці): Марына Шымчык “Як Пойдзе”, Дыяна Балыка “Курортны дэтыктыў”, Марына Куноўская “Неўроз пераноса”, Матыльда Шторр “Універмаг”, Сяргей Анцалевіч “Шпалеры”, Віктар Красоўскі “Без назвы”, The Best Joy “Off Topic”, Антон Гулецкі “Сола на клавіатуры”, Аляксей Стрэльнікаў “Мяне выхавала савецкая ўлада”, Васіль Кавалішын “Рэальна што?”. У межах дыскусійнага клуба “Сучасная драматургія: тэксты для чытання ці п’есы для тэатра”. Куратар: Крысціна Смольская. ЦБДіР, Мінск.

 

ЛІПЕНЬ

– 7 ліпеня — “чыткі” п’ес у online-лабараторыі “Drama.by”: Аляксей Стрэльнікаў “Мяне выхавала савецкая ўлада”, рэж. Алена Махун; Дыяна Балыка “Сіняя сукенка”, рэж. Марына Ісаева; Антон Гулецкі “Сола на клавіатуры”, рэж. Алена Плютава. ЦБДіР, Мінск.

– 18 ліпеня — “чыткі” п’ес у online-лабараторыі “Drama.by”: Марына Куноўская “Неўроз пераноса”, рэж. Віктар Красоўскі. ЦБДіР, Мінск.

– 19 ліпеня — “чыткі” п’ес у online-лабараторыі “Drama.by”: Васіль Кавалішын “Міша сціплы мужчына”, рэж. Сяргей Анцалевіч; Сяргей Анцалевіч “Свой свет”, рэж. Дзмітры Багаслаўскі. ЦБДіР, Мінск.

– 21 ліпеня — 2-я аўтарская “чытка” п’ес: псыха-хорар “Дзверы” Аляксея Дзямідчыка, экзістэнцыяльная драма з жыцця хіпстэраў “Неахісптэры, альбо Піздзёж інтэлігенцыі” Вікторыі Біран; агратрэш “Блячь, а гдзе шчасьце?” Лёхі Чыканаса. Лабараторыя “Fortinbras”, Свабодны тэатр, Мінск.

 

ЖНІВЕНЬ

– дэманстрацыя тэкста п’есы “Я свабодны” Паўла Пражко. Куратар: Таня Арцімовіч. Сумесны праект “Еўрапейскае кафэ: адкрытыя лекцыі пра сучаснае мастацтва” і мультымедыйнага часопіса 34mag.net. Кавярня “Зерно”, Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, Мінск.

 

ВЕРСЕНЬ

– прэм’ера спектакля “Дажыць да прэм’еры” Мікалая Рудкоўскага, рэж. Павал Харланчук. РТБД, Мінск.

 

КАСТРЫЧНІК

– 5 кастрычніка — паказ спектакля “Ўраджай” Павал Пражко, рэж. Таццяна Ларына. ЦБДіР. Мінск.

– 28 кастрычніка — “чытка” п’ес “Гэта ўсё яна” Андрэя Іванова, рэж. Таццяна Ларына; “Знешнія пабочныя” Дзмітрыя Багаслаўскага, рэж. Сяргей Анцалевіч. Прэзентацыя вынікаў Міжнароднай драматургічнай лабараторыі п/к Міхаіла Дурненкова. ЦБДіР, Мінск.

 

ЛІСТАПАД

– 8 лістапада — “чытка” п’есы “Patris” Сяргея Анцалевіча, Дзмітрыя Багаслаўскага, Віктара Красоўскага. Прэзентацыя вынікаў Міжнародная драматургічнай лабараторыі п/к Міхаіла Дурненкова. ЦБДіР, Мінск.

– 22 лістапада — майстар-клас Дыяны Балыка “Прасоўванне п’есы”. ЦБДіР, Мінск.

– 25 лістапада — “чытка” п’есы “Перасяленне вырадкаў” Мікалая Рудкоўскага, рэж. Дзмітры Багаслаўскі, Таццяна Ларына, Марына Ісаева, Сяргей Анцалевіч. ЦБДіР, Мінск.

 

СНЕЖАНЬ 

– 2 снежня — “чытка” п’есы “Жывёла” Юллі Шаўчук, рэж. Уладзімір Шчэрбань. Свабодны тэатр, Мінск.

– 8 снежня — прэзентацыя п’есы “Па Імені Гаспадар” Філіпа Лёла, рэж. Наталля Леванава. Сборнік сучаснай нямецкай драматургіі “ШАГ-4”. ЦБДіР, Мінск.

– 21 снежня — прэм’ера спектакля “Родныя і блізкія” паводле тэкстаў Канстанціна Сцешыка, рэж. Уладзімір Шчэрбань. Свабодны тэатр, Мінск.

 

// на вокладцы кадр з тэкста Паўла Пражко «Я свабодны».

Калі вы заўважылі недакладнасць альбо памылку, а таксама ведаеце іншыя факты і падзеі, калі ласка, пішыце нам ziernie.net@gmail.com!.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>