2008

Пятница, Июнь 21, 2013 | ТЭГІ: таймлайн , хроніка

СТУДЗЕНЬ

27 студзеня — паказ эксперыментальнай рэжысёрскай працы “Яма” Андрэя Бібікава, рэж. Антон Кудрэвіч. ЦБДіР, Мінск.

 

ЛЮТЫ

24 лютага — “чыткі” беларускіх і літоўскіх п’ес: Віктар Красоўскі “Гарачы час ставіць сваю пробу”, рэж. Сара Токіна (Вольга Саратокіна); Марына Доўгар “Факт адсутнасці”, рэж. Вера Кананенка; Лаўра Чэрняўскайтэ “Скальжэнне Лючэ”, рэж. Аляксандр Марчанка. ЦБДіР, Мінск.

– вынікі III Міжнароднага конкурса сучаснай драматургіі “Свабодны тэатр”, Мінск.

 

САКАВІК

– Майстэрня маладой рэжысуры на III Міжнародным моладзевым форуме “M.@rt.кантакт”. Прэзентацыя п’ес: “Залёты” Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, рэж. Дар’я Лебедзева; “Сон на кургане” Янкі Купалы, рэж. Андрэй Бібікаў, Антон Кудрэвіч; “Экзамен на восень” Івана Шамякіна, рэж. Дзяніс Фёдараў; “Манька” Францішка Аляхновіча, рэж. Людміла Балігатава, Таццяна Алексеенка. МАДТ (Малая сцэна), Магілёў.

– 24 сакавіка  — “чытка” п’ес праекта “EUREPICA”: 12 мініп’ес 12 драматургаў з 12 краінаў свету на тэму галоўных выклікаў іх краін (Беларусь, ЗША, Англія, Румынія, Польша, Македонія, Швецыя, Рассія, Ўкраіна, Латвія, Іспанія, Турцыя). Свабодны тэатр, Мінск.

– 31 сакавіка — “чыткі”-прэзентацыі польскіх і беларускіх п’ес: Міхал Вальчак “Пясочніца”, рэж. Валянціна Мароз; Мікалай Рудкоўскі “Ганна і ананас”, рэж. Сара Токіна (Вольга Саратокіна); Кшыштаф Бізё “Таксіны”, рэж. Кацярына Тарасава; Сяргей Гіргель “Сталіца Эраўнд”, рэж. Сара Токіна (Вольга Саратокіна). У межах ART-прэзентацыі зборніка “Сучасная польская і беларуская драматургія”, ЦБДіР, Мінск.

 

КРАСАВІК

– прэм’ера спектакля “Лічбы” (спектакль завяршыў трылогію “Зона маўчання”, куды ўвайшлі “Легенды дзяцінства” і “Іншыя”), рэж. Уладзімір Шчэрбань. Свабодны тэатр, Мінск.

 

ЧЭРВЕНЬ

– 14 чэрвеня — паказ спектакля “Каралева прыгажосці” Марціна Макдонаха, рэж. Таццяна Ачапоўская. ЦБДіР, Мінск.

– 15 чэрвеня — паказ спектакля “Пяльмешкі” Сяргея Гіргеля, рэж. Вера Кананенка. ЦБДіР, Мінск.

– 27 чэрвеня — паказ спектакля “Ідылія для падзорнай трубы” Таццяна Ламонавай, рэж. Аляксандр Марчанка. ЦБДіР, Мінск.

 

ЛІПЕНЬ

– прэм’ера спектакля “Спасцігаючы каханне”, аўтар і рэж. Міклай Халезін. Свабодны тэатр, Мінск.

 

ВЕРАСЕНЬ

– першы набор у Лабараторыю-студыю “Fartinbrass” пры Свабодным тэатры.

 

// на вокладцы сцэна са спектаклю Свабоднага тэатр «Зона маўчання».

Калі вы заўважылі недакладнасць альбо памылку, а таксама ведаеце іншыя факты і падзеі, калі ласка, пішыце нам ziernie.net@gmail.com!.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>