2007

Пятница, Июнь 21, 2013 | ТЭГІ: таймлайн , хроніка

СТУДЗЕНЬ

– вынікі II Міжнароднага конкурсу сучаснай драматургіі “Свабодны тэатр”, Мінск.
ЛЮТЫ

– 18 лютага — прэм’ера спектакля “InBetween”, сумеснага праекта Свабоднага тэатра са студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, рэж. Уладзімір Шчэрбань. Прыватная кватэра, Мінск.
САКАВІК
– 6 сакавіка — прэзентацыя ЦБДіР. Паказ “экспрэс-пастановак” п’ес Канстанціна Сцешыка “Мужчына, жанчына, пісталет”, Сяргея Гіргеля “Сталіца Эраўнд”, Ганны Саламянскай “Галошыкі”, Алена Ісаевай (Расія) “Пра маю маму і мяне”. РТБД, Мінск.

– Майстэрня маладой рэжысуры на II Міжнародным моладзевым форуме “M.@rt.кантакт”. “Чыткі” п’ес Паўла Пражко “Вясёлка ў маім доме”, рэж. Таня Арцімовіч; Павал Расолька “Малекулы”, рэж. Сяргей Анцалевіч; Таццяна Ламонава “Ідылія для падзорнай трубы з аркестрам”, рэж. Віктар Красоўскі; Віктар Красоўскі “Пазаштатная сітуацыя № 2222”, рэж. Святлана Івашкевіч. МАДТ (малая сцэна), Магілёў.
ТРАВЕНЬ

– 2 траўня прэм’ера спектакля “Сталіца Эраўнд” паводле п’есы Сяргея Гіргеля “Масква-радыяльная”, рэж. Сара Токіна (Вольга Саратокіна). ЦБДіР, Мінск.

 

ЛІПЕНЬ

– прэм’ера праекта “Легенды дзяцінства” (спектакль на аснове супольнага твора некалькіх беларускіх драматургаў), рэж. Уладзімір Шчэрбань. Свабодны тэатр, Мінск.
КАСТРЫЧНІК

– 22 кастрычніка — “чыткі” п’ес Марыі Савельевай “Любімае вар’яцтва”, рэж. Кацярына Тарасава; Дзмітрыя Багаслаўскага “Пешкі”, рэж. Сяргей Анцалевіч; Людмілы Новікавай “Супраціўленне дарэмна!”, рэж. Дзяніс Фёдараў; А. П. “Расклад руху цягнікоў”, рэж. A. П. ЦБДіР, Мінск.
ЛІСТАПАД

– 7 лістапада — праект “Театр On-line”. У межах Міжнароднага фестываля тэатральнага мастацтва “Панарама”. Прэзентацыі п’ес: Дыяны Балыка “Смерць хамяка”, рэж. Іскандэр Сакаеў (Расія); Сяргея Гіргеля “Васілёк”, рэж. Алег Кірэеў; Ларса Свенсана (Швецыя) “Спачуванне д’яблу”, рэж. Аляксандр Нардштрэм (Швецыя); Габрыэлы Лабанаўскайтэ (Літва) “Сітуацыі”, рэж. Баліс Латэнас (Літва); Васіля Іванова (Україна) “Сола для дваіх”, рэж. Андрэй Прыходзька (Украіна); Віктара Красоўскага “Гарачы час ставіць сваю пробу”, рэж. Віктар Красоўскі; Міколы Рудкоўскага “Інфляцыя пачуццяў”, рэж. Ігар Пятроў. НАДТ імя Я. Купалы, Мінск.

 

СНЕЖАНЬ

– 15 снежня прэзентацыя п’есы “Ідылія для падзорнай трубы з аркестрам” Таццяны Ламонавай, рэж. Аляксандр Марчанка. У межах праекта “Дэбют у квадраце”, ЦБДіР, Мінск.

– 21 снежня прэм’ера спектакля “Іншыя”, рэж. У. Шчэрбань. СТ, Мінск.

 

// на вокладцы сцэна са спектакля «Сталіца Эраўнд″.

Калі вы заўважылі недакладнасць альбо памылку, а таксама ведаеце іншыя факты і падзеі, калі ласка, пішыце нам ziernie.net@gmail.com!.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>