2005

Пятница, Июнь 21, 2013 | ТЭГІ: таймлайн , хроніка

САКАВІК

стварэнне Беларускага свабоднага тэатра.

– аб’ява пра правядзенне I Міжнароднага конкурса сучаснай драматургіі “Свабодны тэатр”.

КРАСАВІК

– 23–24 красавіка — першы майстар-клас для маладых беларускіх драматургаў, рэжысёраў і крытыкаў пад кіраўніцтвам расейскага тэатразнаўзца, арт-мэнэджэра Паўла Руднева. Арганізатар — СТ, Мінск.

ТРАВЕНЬ

– 11 траўня — прэзентацыя п’ес маладых драматургаў Беларусі студэнтамі 2-га курса БДАМ рэжысёрскага аддзялення (маст.кір. В. Раеўскі): “Пазаштатная сітуацыя” Віктара Красоўскага (рэж. В. Красоўскі); “Вызваленне, альбо Птушыныя людзі” Марыі Савельевай (рэж. Т. Арцімовіч); “Успамінаючы яе” Андрэя Карэліна (рэж. С. Івашкевіч); “Мужчына, жанчына, пісталет” Канстанціна Сцешыка (рэж. С. Анцалевіч); “Каласнікі” Андрэя Шчуцкага (рэж. А. Шаўлоў). БДАМ, Мінск.

– 14–15 траўня — майстар-клас украінскага драматурга Максіма Курачкіна для маладых беларускіх драматургаў, крытыкаў, рэжысёраў. Арганізатар — СТ. Літоўскі цэнтр адукацыі і інфармацыі, Мінск.

– 28 траўня — прэм’ера спектакля “Псіхоз 4.48” па п’есе Сары Кейн, рэж. У. Шчэрбань, СТ. Клуб “Графіці, Мінск.

ЖНІВЕНЬ

– двухдзённы семінар англійскага драматурга Тома Стопарда для маладых беларускіх драматургаў, крытыкаў, рэжысёраў. Арганізатар — СТ, Мінск.

КАСТРЫЧНІК

– 7 кастрычніка — ўручэнне ўзнагарод I Міжнароднага конкурса сучаснай драматургіі “Свабодны тэатр”, Мінск.

– 26 кастрычніка — прэм’ера праекта “Мы. Самаідэнтыфікацыя”. Драматургі — П. Пражко, П. Расолька, К. Сцешык, рэж. У. Шчэрбань. СТ, Мінск.

СНЕЖАНЬ

− шведска-беларускія семінары. “Чытка” п’есы А. Дударава Вечар (шведскія акцёры) і шведскай п’есы Фантан (урывак быў спецыяльна адаптаваны для “чыткі” аўтарам). Куратар: М. Бартніцкая. НАДТ імя Я. Купалы (Малая сцэна), Мінск.

– 26 снежня — прэм’ера спектакля “Тэхніка дыхання ў безпаветранай прасторы” Н. Мошынай, рэж. У. Шчэрбань. СТ, Мінск.

На вокладцы афіша спектакля “Мы. Самаідэнтыфікацыя”, рэж. У. Шчэрбань..

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>