Майстар-клас па біамеханіцы Мейерхольда

Воскресенье, Июнь 9, 2013 | ТЭГІ: майстар-клас

19 чэрвеня (серада), 19-00

МЕ100 (пр-т Незалежнасці, 58, корп. 6, памяшканне 11)

 

Платформа перфарматыўных практык “зЕрне” запрашае на майстар-клас

«Біамеханіка Мейерхольда: акцёр як звыш марыянетка»

 

Біямеханіка — гэта сістэма акцёрскага тренажа, распрацаваная знакамітым расейскім рэжысёрам ХХ стагоддзя Ўсеваладам Мейерхольдам. “Сістэма” ўяўляе сабой комплекс пластычных практыкаванняў і эцюдаў, з дапамогай якіх акцёр атрымлівае магчымасць дакладна і арганічна кіраваць механізмам рухаў свайго цела і энергіяй.

Біямеханіка базуецца на досведу — еўрапейскага вулічнага тэатра, камедыі дэль артэ, сярэднявечнага японскага і кітайскага, класічнага іспанскага тэатраў, а таксама рускай акцёрскай школы XVII-XIX стагоддзяў. Біямеханіка прапануе акцёрам усвядомліваць сваю творчасць, кантраляваць свае фізічныя і псіхічныя дзеянні да, падчас і пасля іх здзяйснення.

“Становішча нашага цела ў прасторы ўплывае на ўсё, што мы называем эмоцыяй, інтанацыяй у прамоўленай фразе, гэта сапраўды ёсць як штуршок у мозг” (Ус.Мейерхольд).

Біямеханічны тренаж выпрацоўвае ў акцёра рэфлекторную сувязь думкі з рухам, руха з эмоцыяй і словам, адпрацоўвае свядомы характар ігры, ўменне ўяўляць, як з боку выглядае яго ігра. Біямеханічны акцёр па сутнасці адно з магчымых увасабленняў ідэй Гордана Крэг пра акцёра звышмарыянтку.

valia_moros

Трэнінг правядзе Валянціна Мароз, рэжысёр, тэатральны педагог.

Вучылася біямеханіцы ў Цэнтры ім. Ус. Мейерхольда (Москва, 2005−2007) пад кіраўніцтвам   А.А. Лявінскага (вучань вучня Мейерхольда). Праводзіла майстар-класы ў тэатральных ВНУ  Мінска і Варшавы, на фестывалі “М@рт-Кантакт” (Магілёў, 2007).

 

У праграме майстар-класа:

– Гісторыя стварэння метада (вытокі і крыніцы);
– Асноўныя прынцыпы біямеханікі;
– Базавыя практыкаванні (праца з палкай, біямеханічныя эцюды “Кідок камня”, “Аплявуха”, “Удар кінжалам”, “Стрэл з лука”);
– Біямеханіка ў практыцы сучаснага акцёра.

Квіток — 20 тыс. (такім чынам мы пакрываем выдаткі на арэнду памяшкання). Набыць можна непасрэдна перад мерапрыемставам у МЕ100. Колькасць удзельнікаў майстар-класе абмежаваная — да 20 чал. (пажаданая зручная спартыўная форма).

 

Папярэдні запіс па тэл. +375447998616, +375293592360. Альбо па адрасе: ziernie.net @ gmail.com. Колькасць гледачоў не абмежаваная. Магчымая акрэдытацыя для прэсы!

 .

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>