2011

Пятница, Июнь 21, 2013 | ТЭГІ: таймлайн , хроніка

СТУДЗЕНЬ

− 3 студзеня — “Чытанне-3”: Аляксандр Казела “Дыялогі”, рэж. Кацярына Аверкава. У межах праекту “Сцэнічныя чытанні”, куратар: Кацярына Аверкава. МАДТ, Магілёў.

– 9 студзеня — “чыткі” п’ес: Рыма Ушкевіч “Бездакорны” , Вікторыя Біран “Месячныя”, Анна Слатвінскай “Каляднае”, Мікіта Валадзько “D.I.Y.Дрань”. Лабараторыя “Fortinbras”, Свабодны тэатр, Мінск.

– 14 студзеня — “чытка” п’есы Андрэя Курэйчыка “Патаемныя сустрэчы”. У межах праекта “КурэйчыкLive”, ЦБДіР, Мінск.

– 16 студзеня — паказ спектакля “Івэн Шыпмэн у кафярні “Ліла”, аўтар тэкста і рэж. Мікіта Валадзько. Лабараторыя “Fortinbras”, Свабодны тэатр, Мінск.

– 20 студзеня — прэм’ера спектакля Марціна Макдонаха “Самотны захад”, рэж. Павал Харланчук. НАДТ імя Я. Купалы (Малая сцэна КЗ “Мінск”), Мінск.

– 30 студзеня — прэм’ера спектакля “Інфляцыя пачуццяў” Мікалая Рудкоўскага, рэж. Аляксандр Марчанка. РТБД, Мінск.

 

ЛЮТЫ

− 4 лютага — “Чытанне-4”: Канстанцін Сцешык “Дзіцячы С-Ад” і “Адзін”, рэж. Уладзімір Пятровіч. У межах праекту “Сцэнічныя чытанні”, куратар Кацярына Аверкава. МАДТ, Магілёў.

− 10 лютага — паказ спектакля “Маналогі вагіны” Іў Энцлер, рэж. Крысціна Вязоўская (ініцыятыва аматараў). Гродна.

− 14 лютага — паказ спектакля “Маналогі вагіны” Іў Энцлер, рэж. Крысціна Вязоўская. Свабодны тэатр, Мінск.

 

САКАВІК

– 20–27 сакавіка — драматургічная лабараторыя “Ідэнтыфікація. Паміж фактам і фікцыяй” пад кіраўніцтвам драматурга і рэжысёра Ларса Фогеля (Германія). Прэзентацыя створаных падчас Лабараторыі тэкстаў: Таня Арцімовіч “Цвікі”, Дзмітры Багаслаўскі “А што калі заўтра няма?”, Паўліна Бонн і Алена Цётушкіна “Б\н”,  Васіль Кавалішын “Подзвіг на побытавай глебе”, Марына Куноўская “Сюзана−антыгламур”, Святлана Навуменка “Канадскі клён”, Воля Смалюгова “Песня пра месяц, месяц…”. ЦБДіР, Мінск.

– Майстэрня маладой рэжысуры на VI Міжнародным моладзевым форуме “M.@rt.кантакт”. Эскіз да спектакля-“інтэрв’ю” (паводле казак Братоў Грым), рэж. Яўген Карняг. МАДТ (Малая сцэна), Магілёў.

 

КРАСАВІК

– 4 красавіка — “чыткі” п’ес: Рымы Ушкевіч “Бездакорны”, Мікіты Валадзько “DIY. Дрань”, Мікалая Рудкоўскага “Дажыць да прэм’еры”. У межах публічнай дыскусіі “Тэатр і публічнасць у Беларусі” (удзельнікі: Яўген Карняг, Рыма Ушкевіч, Лізавета Міхальчук, Таня Арцімовіч, Андрэй Саўчанка, Ірына Саламаціна). Інстытут імя Гётэ, Мінск.

5 красавіка — “Чытанне-4”: Дзмітры Багаслаўскі “Любоў людзей”, рэж. Кацярына Аверкава. У межах праекту “Сцэнічныя чытанні”, куратар: Кацярына Аверкава. МАДТ (Малая сцэна), Магілёў.

– 18 красавіка — прэзентацыя праекта “Кухня” (адкрытая рэпетыцыя). Лабараторыя “Fortinbras”, Свабодны тэатр, Мінск.

 

ТРАВЕНЬ

− 6 траўня — “Чытанне-6”: П. Пражко “Замкнёныя дзверы”, рэж. Таня Арцімовіч. У межах праекту “Сцэнічныя чытанні”, куратар: Кацярына Аверкава. МАДТ (Малая сцэна), Магілёў.

– 7 траўня — “чытка” п’есы “Ліфт” Юллі Чарняўскай, рэж. Галіна Чарнабаева. ЦБДіР, Мінск. Па выніках “чыткі” прынята рашэнне пра пастаноўку спектакля на вялікай сцэне РТБД.

– 19 траўня — “чытка” п’есы Мікіты Валадзько “Пра блажэнных, сляпых і сасушчых”, рэж. Мікіта Валадзько. Лабараторыя “Fortinbras”, Свабодны тэатр, Мінск.

 

ЧЭРВЕНЬ

– 7 чэрвеня — “Чытанне-7”: Дыяна Балыка “Чалавек, якога выхавала радыё”, рэж. Віктар Курджалаў. У межах праекту “Сцэнічныя чытанні”, куратар: Кацярына Аверкава. МАДТ (Малая сцэна),  Магілёў.

вынікі VI Міжнароднага конкурса сучаснай драматургіі “Свабодны тэатр”. Свабодны тэатр, Мінск.

 

ЛІПЕНЬ

– выданне ў Францыі зборніка перакладаў п’ес беларускіх драматургаў “Зімні ўраджай”, куды ўвайшлі творы Мікалая Рудкоўскага “Жанчыны Бергмана”, Віктара Жыбуля “Штангай па назе, альбо Накрый казла матам”, Цімафея Ільеўскага “HOMO LUDENS”, Дзмітрыя Строцава “Схема-інструкцыя 0/9”, Андрэя Карэліна “Успамінаючы пра яе”, Андрэя Курэйчыка “Сапраўдныя”, Паўла Расолькі “Дождж у снежні” і Паўла Пражко “Ўраджай”. Перакладчыцы Ларыса Гіямэ і Віржыні Сіманэк.

 

ВЕРАСЕНЬ

– выданне ў Польшчы “Анталогіі сучаснай беларускай драматургіі”. П’есы: Алены Паповай “Сняданак на траве”, Міклая Халезіна “Я прыйшоў”, Анатоля Шурпіна “Тра-та-та”, Андрэя Курэйчыка “Харція сляпцоў”, Канстанціна Сцешыка “Мужчына, жанчына, пісталет”, Паўла Пражко “Серпанцін”, Рыгора Цісецкага “Павуцінне коснаязыкасці, павуцінне ілжы”, “Нямы паэт”. Складальнік: Андрэй Масквін. Навуковае таварыства імя Браніслава Тарашкевіча.

 

КАСТРЫЧНІК

– паказ эскіза спектакля “Сарамлівыя цыгане”, аўтар і рэж. Аляксей Нарановіч. Лабараторыя “Fortinbras”, Свабодны тэатр, Мінск.

– 14 кастрычніка — паказ спектакля “Ліст да Кэці Акер. Мінск’2011”, рэж. Уладзімір Шчэрбань. Прэм’ера адбылася ў жніўні ў рамках Міжнароднага тэатральнага Эдынбургскага фестывалю, дзе атрымала прыз за наватарства ў драматургіі. Свабодны тэатр, Мінск.

 

СНЕЖАНЬ

– 7–11 снежня — прэзентацыя праекта САД: “Аднолькаванепадобныя”. “Чыткі” п’ес: Сяргея Анцалевіча “Хроніка хроніка”, рэж. Дзмітры Багаслаўскі; Дзмітрыя Багаслаўскага “Любоў людзей”, рэж. Марына Ісаева; Паўла Расолька “Бывае”, рэж. Сяргей Анцалевіч; Віктара Красоўскага “Панк памёр”, рэж. Віктар Красоўскі; а таксама Паўла Пражко “Злая дзяўчына”, рэж. Наталля Леванава. ЦБДіР, Мінск.

– 15–18 снежня — “чыткі” п’ес: Дыяны Балыкі “Жыццё ўбогае”; Андрэя Курэйчыка “Чалавек і вечнасць”; Юллі Чарняўскай “Ліфт”; Дзмітрыя Багаслаўскага “А што, калі заўтра не існуе”. У межах 4-га Рэспубліканскага фестываля нацыянальнай драматургіі імя Дуніна-Марцінкевіча. БДТ імя В. Дуніна-Марцінкевіча, Бабруйск.

 

// на вокладцы сцэна са спектакля “Ліст да Кэці Акер. Мінск 2011”, Свабодны тэатр. Фота Мікалая Халезіна.

Калі вы заўважылі недакладнасць альбо памылку, а таксама ведаеце іншыя факты і падзеі, калі ласка, пішыце нам ziernie.net@gmail.com!.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>