2010

Пятница, Июнь 21, 2013 | ТЭГІ: таймлайн , хроніка

САКАВІК

– Майстэрня маладой рэжысуры на V Міжнародным моладзевым форуме “M.@rt.кантакт” — “Асвойваем драматурга”, прысвечаная творчасці Паўла Пражко. Прэзентацыі п’ес “Сонца Аркадзіі”, рэж. Таня Арцімовіч; “Ураджай”, рэж. Павал Харланчук; “Павольнае дыханне”, рэж. Дзяніс Фёдараў; “Вытворчасць трызнення”, рэж. Антон Кудрэвіч. МАДТ (Малая сцэна), Магілёў.

 

КРАСАВІК

– 9 красавіка — “чытка” п’есы Францішка Аляхновіча “Дрыгва”, рэж. Мюр Фарыдовіч (Васіль Дранько-Майсюк). ЦБДіР, Мінск.

– вынікі V Міжнароднага конкурса сучаснай драматургіі “Свабодны тэатр”. У гонар 5-цігоддзя тэатра адбыўся пяцідзённы тэатральны марафон: паказ спектакляў Свабоднага тэатра “Зона маўчання” і “Кветка для Піны Баўш”; “чыткі” п’ес-лаўрэатаў “Добры чалавек з маленькай еўрапейскай краіны” Рымы Ушкевіч, “Уцюг” Ганны Шаўчэнка, “Луна і трансформер” Андрэя Крупіна, “Рада” Кэрэн Клімоўскі, “Часы дня” Алены Шахноўскай, “Вельмі не тэатральныя п’есы тры” Валеры Шэргіна; а таксама п’есы “Крыкі пытак сэрца” Тома Стопарда. На мерапрыества з’ехаліся драматургі, тэатральныя дзеячы, крытыкі з дзесятка краінаў. СТ, Мінск.

 

ТРАВЕНЬ

– 8 траўня — “чыткі” п’ес Фрыдрыха Дзюрэнмата “Партрэт Планеты”, рэж. Насця Баброва, Раймана Радыге “Пеліканы”, рэж. Сяргей Анцалевіч. Праект “Пераклады”, сумесна з часопісам перакладной літаратуры “Прайдзісвет”. ЦБДіР, Мінск. 

– 28 траўня — прэм’ера спектакля “Нью Йорк’79” па раману Кэці Акер, рэж. Уладзимир Шчэрбань. Свабодны тэатр, Мінск.

– 29 траўня — праект Вікторыі Біран, у рамках заліковага тыдня студэнтаў лабараторыі “Fortinbras”. Мінск.

– 30 траўня — акцыя “Пабудзі горад  — ён спіць” (шэсце па вуліцах Мінска беларускіх паэтаў Андрэя Адамовіча, Марыйкі Мартысевіч, Веры Бурлак, Віктара Жыбуля, Віталя Рыжкова, Андрэя Хадановіча, якія чыталі свае вершы ў суправаджэнні мімаў, музыкаў, крышнаітаў), аўтар — Кірыл Ільніцкі. У рамках заліковага тыдня студэнтаў лабараторыі “Fortinbras”. Мінск.

– 31 траўня — прэм’ера спектакля  “Доступ да цела” пластычнага тэатра  “ІнЖэст”. Реж. В.Іназемцаў.

 

ЧЭРВЕНЬ

– 2 чэрвеня — праект Рымы Ушкевіч “Інсайд”: фільм “Прагулка” (маналог жанчыны, якая жыве ў псіхдыспансэры “Навінкі”). У рамках заліковага тыдня студэнтаў лабараторыі “Fortinbras”. Мінск.

– 8 чэрвеня  — “чытка” п’есы Паўла Пражко “Жыццё ўдалося”, рэж. Таня Арцімовіч. У межах грамадскага абмеркавання з удзелам гісторыкаў і філосафаў “Тэатр у сучасным грамадстве: ў пошуках самаідэнтыфікацыі”. ЦБіДР, Мінск.

– 11 чэрвеня  — паказ спектакля “Вычышчаныя” (выбраныя сцэны) Сары Кейн, рэж. Мікіта Валадзько. У рамках заліковага тыдня студэнтаў лабараторыі “Fortinbras”. Мінск.

– 17 ліпеня — музычна-тэатралізаваная “чытка” п’есы Францішка Аляхновіч “На вёсцы”, рэж. Мюр Фарыдовіч (Васіль Дранько-Майсюк), ЦБіДР, Мінск.

 

КАСТРЫЧНІК

– 12 кастрычніка — “чытка” п’есы Дэа Лоэр “Жыццё на плошчы Рузвельта”, рэж. Таня Арцімовіч. У межах “ПАНТОН. Нямецка-беларускія тэатральныя сустрэчы”, ЦБДіР, Мінск.

– 14 кастрычніка — “чытка” п’есы Марыўса фон Маенбурга “Брыдкі”, рэж. Аляксандр Марчанка. У межах “ПАНТОН. Нямецка-беларускія тэатральныя сустрэчы”, ЦБДіР, Мінск.

 

ЛІСТАПАД

− прэзентацыя праекту “Сцэнічныя чытанні”. “Чытанне-1”: Мікалай Рудкоўскі “Бог козыту”, рэж. Кацярына Аверкава. Куратар праекту Кацярына Аверкава. МАДТ (Малая сцэна), Магілёў.

 

СНЕЖАНЬ

− 2 снежня — “Чытанне-2”: Сяргей Гіргель “Трынадцаты гузік Напалеона”, рэж. Кацярына Аверкава. У межах праекту “Сцэнічныя чытанні”, куратар праекту Кацярына Аверкава. МАДТ (Малая сцэна), Магілёў.

– 13–17 снежня — тыдзень драматургіі ў ЦБДіР. Агляд драматургічных дэбютаў, драматургаў-лаурэатаў конкурсу “Премьера txt”, а таксама аўтарскі праект Андрэя Курэйчыка “Курэйчык Live”. “Чыткі” п’ес Андрэя Курэйчыка “Тэатральная п’еса” (13 снежня); Златы Глотавай “Петуховы” (14 снежня), Дзмітрыя Багаслаўскага “Брачо” (15 снежня), Таццяны Ілюковіч “Ваніль” (16 снежня); а таксама спецыяльны паказ “чыткі” “Бог козыту” Мікалая Рудкоўскага, рэж. Кацярына Аверкава, з удзелам акцёраў МАДТ (17 снежня). ЦБДіР, Мінск.

 

// на вокладцы сцэна з «чыткі» п’есы «Жыццё на плошчы Рузвельта». 

Калі вы заўважылі недакладнасць альбо памылку, а таксама ведаеце іншыя факты і падзеі, калі ласка, пішыце нам ziernie.net@gmail.com!.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>